TGViewer
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) @chijinfo · 165 subscribers
Post #4296 71
​​У палітзняволенай Аксаны Шаляпінай даягнаставалі анкалагічнае захворванне. Не так даўно мы пісалі пра Таццяну Колас, яна таксама ў падобнай сітуацыі. Здаецца, усё ўжо сказана і напісана, што яшчэ дадаць?

І сапраўды. Дзве жанчыны сядзяць з анкалогіяй, і ні адна з іх не трапіла ў партыю вызваленых падчас перамоў з ЗША. Як не трапілі амаль сляпая Вольга Маёрава і цалкам сляпы Вячаслаў Арэшка, ці пажылы Васіль Дземідовіч, якога бясконца цягаюць на этапы і новыя "суды". Як не трапілі іншыя хворыя ці пажылыя людзі.

Жанчыну забіваюць за кратамі. Таму што могуць, таму што хвароба павышае яе кошт на сусветных рынках гандлю людзьмі за санкцыі.

Чарговую жанчыну, так?

Але ў жанчыны ёсць імя: Аксана Шаляпіна. Аксане 48 гадоў. Яна працавала архітэктаркай, потым стала мастачкай, а яшчэ -  валанцёрыла ў цэнтры ратавання дзікіх жывёл. У Аксаны ёсць кот. Аксана сядзіць за дапамогу іншым зняволеным. За салідарнасць.

За кожным прозвішчам у спісах - жывы чалавек, які заслугоўвае, каб пра яго ці яе пісалі і гаварылі.

Таму - пішам і гаворым.

Свабоду Аксане Шаляпінай!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!
  • ❤‍🔥 5
  • 💔 2
More from @chijinfo
  1. Sep 29, 202629 верасня 1529 года быў зацверджаны літоўскі Статут. Гэта быў першы з тых трох крокаў, як…
  2. Sep 28, 2026Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
  3. Sep 28, 2026​​28 верасня 2021 г гопнікі без формы і апазнавальных знакаў уварваліся ў кватэру да Андрэ…
  4. Sep 28, 2026Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома «Вырашыў пераехаць у двухузро…
  5. Sep 27, 202627 верасня 1533 года нарадзіўся Стэфан Баторы – адзін з выдатнейшых уладароў Рэчы Паспаліт…
  6. Sep 24, 2026Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў 10 з іх жанчыны.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →