TGViewer
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) @chijinfo · 165 subscribers
Post #1082 864
Працягваецца працэс па справе "Буслы ляцяць".

Пачвары планавалі паказальны суд, але нават паказальнасць ім даецца не вельмі. Атрымалася арганізаваць толькі ябацек-правакатараў і пратакол на 76-гадовую Наталлю Іванісаву.

І чым яны хацелі напужаць нас? Ужо былі і 22 гады за непадарваную сметніцу, і 18 год за ўдзел у выбарах. Каналы з мемамі прызнавалі экстрэмісцкімі, абраную прэзідэнтку ўнеслі ў спіс тэрарыстаў.

А людзі ўсё працягваюць барацьбу. Хто піша на асфальце "3%", хто ладзіць дыверсіі на чыгунцы, а хто са зброяй б'е фашыстаў (пакуль што расейскіх, і на тэрыторыі Украіны, але ж хто ведае, як там будзе далей).

Так што ўсё дарма, непаважаныя "суддзі" і "сілавікі". Беларусь - краіна тэрарыстаў, экстрэмістаў, партызан і проста людзей, якія стаміліся ад вас. Ніякія рэпрэсіі не прымусяць нас перагарнуць старонку. А "суды" толькі дадаюць новыя імёны ў спіс герояў Беларусі.

Свабоду Аляксею Іванісаву, Аляксею Гамезу, Мікалаю Біблісу, Андрэю Будаю, Аляксандру Мураўёву, Аляксандру Сідарэнку!
Жыве Беларусь!
  • 🔥 9
  • ❤ 6
  • 👍 1
More from @chijinfo
  1. Sep 29, 202629 верасня 1529 года быў зацверджаны літоўскі Статут. Гэта быў першы з тых трох крокаў, як…
  2. Sep 28, 2026Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
  3. Sep 28, 2026​​28 верасня 2021 г гопнікі без формы і апазнавальных знакаў уварваліся ў кватэру да Андрэ…
  4. Sep 28, 2026Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома «Вырашыў пераехаць у двухузро…
  5. Sep 27, 202627 верасня 1533 года нарадзіўся Стэфан Баторы – адзін з выдатнейшых уладароў Рэчы Паспаліт…
  6. Sep 27, 2026​​У палітзняволенай Аксаны Шаляпінай даягнаставалі анкалагічнае захворванне. Не так даўно…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →