TGViewer
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) @chijinfo · 165 subscribers
Post #1074 640
7 чэрвеня 2020 года быў затрыманы Павел Севярынец - палітык, пісьменнік, мастак, вернік, двойчы палітзняволены, смелы і прынцыповы чалавек.

Большую частку жыцця Павел змагаецца з рэжымам лукашэнкі: у 1995 г уступіў у БНФ, а першы раз арыштаваны за грамадзянскую пазіцыю ў 1998 г.

Акрамя палітыкі, Павел займаўся шматлікімі культурнымі і асветніцкімі праэктамі, удзельнічаў у абароне Курапатаў.

Рэжым, які марыць знішчыць усё беларускае, кінуў Паўла за краты на 7 гадоў. Але і ў турме ён не губляе аптымізму і працягвае работу на карысць беларускай культуры: працуе над некалькімі кнігамі, а для сына Францішка дасылае малюнкі з выявамі беларускіх цэркваў.

На "судзе" Павел выкрыкнуў: "Беларусь будзе вольнай!"
І яна абавязкова будзе вольнай дзякуючы такім людзям, як Павел. Тыя, хто змагаўся са злачыннай уладай, калі надзеі не было, далі надзею нам і зрабілі магчымым жнівень 2020 г і нашу будучую перамогу.

Павел - наш герой і прыклад чалавека і беларуса.
Свабоду Паўлу Севярынцу!
Жыве Беларусь!
  • ❤ 18
More from @chijinfo
  1. Sep 29, 202629 верасня 1529 года быў зацверджаны літоўскі Статут. Гэта быў першы з тых трох крокаў, як…
  2. Sep 28, 2026Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
  3. Sep 28, 2026​​28 верасня 2021 г гопнікі без формы і апазнавальных знакаў уварваліся ў кватэру да Андрэ…
  4. Sep 28, 2026Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома «Вырашыў пераехаць у двухузро…
  5. Sep 27, 202627 верасня 1533 года нарадзіўся Стэфан Баторы – адзін з выдатнейшых уладароў Рэчы Паспаліт…
  6. Sep 27, 2026​​У палітзняволенай Аксаны Шаляпінай даягнаставалі анкалагічнае захворванне. Не так даўно…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →