⚡️
7 прычын падтрымаць ЦБС!Цэнтр беларускай салідарнасці дапамагае беларусам у Польшчы на працягу чатырох гадоў. Увесь гэты час мы цвёрда стаім на ахове правоў і інтарэсаў нашых суайчыннікаў.
Мы хацелі б нагадаць, што вы таксама можаце падтрымаць нас. У гэтыя складаныя часы ваша фінансавая падтрымка мае для нас вялізнае значэнне. Гарантуем, што кожны атрыманы ад вас злоты будзе выкарыстаны з карысцю для нашай агульнай справы.
Рэквізіты Цэнтра беларускай салідарнасці:80 1160 2202 0000 0004 8785 5432 (Bank Millennium S.A.)
IBAN: PL 80 1160 2202 0000 0004 8785 5432
SWIFT: BIGBPLPW
FUNDACJA «CENTRUM BIAŁORUSKIEJ SOLIDARNOŚCI»
Назва пераводу: Darowizna na cele statutowe (УВАГА! Назва перавода павінна быць менавіта такой, мы не можам прыняць перавод з іншай назвай)
PayPal: info@belaruscenter.eu
Усё яшчэ не зрабілі данат? Вось 7 прычын, чаму вам варта гэта зрабіць!1. За гэты час мы зрабілі больш за 60 000 юрыдычных кансультацый для беларусаў і ўкраінцаў у Польшчы.2. Праз нашу школу дадатковай адукацыі прайшло больш за 1300 дзяцей з Беларусі і больш за 400 дзяцей з Украіны. Тут яны наведваюць заняткі роднай і замежнай мовы, малююць, ставяць спектаклі, граюць на музычных інструментах і шмат іншага.
3. Дзякуючы нашай працы ў беларусаў з’явілася магчымасць атрымліваць «гуманітарныя ВНЖ» у Польшчы.4. Дзякуючы нашым намаганням
беларусы з часовымі ВНЖ маюць магчымасць атрымаць польскія праязныя дакументы, якія замяняюць у падарожжах беларускі пашпарт.
5. Пры нашай падтрымцы
рэпрэсаваныя выдаўцы змаглі адкрыць краму, у якой можна набыць беларускія кнігі і нацыянальную сімволіку.
6. Мы стварылі інфалінію для беларусаў, якім патрэбна юрыдычная дапамога. Такім чынам яшчэ больш беларусаў могуць атрымаць падтрымку!7.
Па нашай ініцыятыве ў Варшаве зʼявілася Rondo Wolnej Białorusi, якое сімвалізуе падтрымку польскага грамадства для дэмакратычнай будучыні Беларусі.
І гэта далёка не поўны спіс нашых дасягненняў. Пры гэтым уся наша дапамога зʼяўляецца абсалютна бясплатнай.
Падтрымайце нас, разам мы можам больш!