«Кожны дзень беларусы беражліва ахоўваюць парасткі дэмакратыі ў сабе»
У Міжнародны дзень дэмакратыі кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў:
«Дэмакратыя — гэта не толькі вялікая карысць, але і вялікая адказнасць. За рашэнні, за выбар, за ўчынкі. Але я ведаю, што мы да яе гатовы. І не ў нейкай далёкай будучыні, а тут і цяпер. Мы захавалі ўнутраную свабоду, навучыліся шанаваць адзін аднаго, паверылі ў сябе. І зараз сапраўды ведаем, на якім падмурку будаваць новае грамадства».
Поўны зварот глядзіце па спасылцы на YouTube-канале Кабінета: https://youtu.be/BozY-Z4c1vw?si=_1q8Bglbn0LPYqX8
@CabinetBelarus
Post #776
1.5K