TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #5484 416
Беларускія добраахвотнікі, ветэраны і іх сем’і могуць звяртацца па дапамогу з юрыдычнымі, міграцыйнымі і сацыяльнымі праблемамі

Намесніца прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Анастасія Махамет, якая адказвае за пытанні добраахвотнікаў і іх сем’яў, прыняла ўдзел у Форуме Астрожскіх ва Украіне. Падчас форуму яна выступіла ў дыскусіі «Беларускія добраахвотнікі ва Украіне: ад удзелу ў вайне да стратэгічнага партнёрства».

Па выніках дыскусіі Анастасія Махамет звярнулася да беларускіх добраахвотнікаў, якія служаць або служылі ва Украіне, ветэранаў і іх сем’яў:

«Калі вы сутыкаецеся з юрыдычнымі, міграцыйнымі ці сацыяльнымі праблемамі, звязанымі са службай або яе наступствамі на тэрыторыі Украіны, калі ласка, звяртайцеся.
Мне не важна, у якім падраздзяленні вы служыце ці служылі. Я не прадстаўляю інтарэсы асобных падраздзяленняў, я працую з праблемамі людзей».


Звярнуцца можна як па кансультацыю ў канкрэтнай сітуацыі, так і па дапамогу ў падрыхтоўцы звароту. На падставе асобнага кейса таксама можа быць падрыхтаваны абязлічаны запыт, а сітуацыі, якія патрабуюць больш грунтоўнай працы, могуць разглядацца індывідуальна.

Кожны такі зварот дапамагае не толькі шукаць рашэнне канкрэтнай праблемы, але і выяўляць абмежаванні ў заканадаўстве і практыцы яго прымянення, якія патрабуюць сістэмнай працы.

❗️Канфідэнцыйнасць захоўваецца.
Зварот можа заставацца цалкам непублічным. Гісторыя канкрэтнага чалавека можа быць апублікаваная толькі з яго згоды і ў тым аб’ёме, на які ён пагадзіўся.

Пакуль звяртацца можна непасрэдна да Анастасіі Махамет: a.makhamet@belaruscabinet.org

У далейшым плануецца стварыць асобныя інфармацыйныя пляцоўкі, дзе можна будзе атрымаць кансультацыю, патэлефанаваць або звярнуцца ў вызначаныя прыёмныя дні.

«Калі вам ужо сказалі: “Нічога зрабіць нельга”, усё роўна пішыце. Спачатку давайце паглядзім, што там сапраўды напісана».
  • 👍 15
  • ❤ 4
  • 👎 2
  • 🔥 1
More from @cabinetbelarus
  1. Sep 24, 2026Інфармацыя пра памілаванне 15 чалавек пакуль правяраецца 24 верасня дзяржаўныя крыніцы пав…
  2. Sep 24, 2026Каардынацыйная Рада рэкамендавала Вераніку Станкевіч на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай…
  3. Sep 24, 2026Палітычныя інстытуты дэмакратычных сіл неабходныя для фарміравання парадку дня, арыентаван…
  4. Sep 23, 2026Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу рэпрэсаваным беларусам Кіраўніца…
  5. Sep 23, 2026Святлана Ціханоўская ўручыла медаль Францыска Скарыны беларускаму спеваку і журналісту Дан…
  6. Sep 22, 2026Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі зв…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →