❗️УВАГА❗️МАХЛЯРЫ❗️
Апошнім часам сталі з'яўляцца фэйкавыя закрытыя каналы, якія дублююць назвы і кантэнт арыгінальных адкрытых каналаў. З гэтых фэйк-каналаў па шматлікіх чатах распаўсюджваецца інфармацыя пра збор сродкаў на дапамогу рэпрэсаваным падчас выбарчай кампаніі. Але нумары картак ці рахункаў адрозніваюцца ад сапраўдных.
З такой праблемай ужо сутыкнулася кампанія @by_help, "Страна для жизни" і іншыя. А сёння паведамленні з просьбай аб дапамозе пачалі распаўсюджваюцца з фэйкавага закрытага канала "Вясна / Правы чалавека ў Беларусі".
Махляры не дублююць які-небудзь з нашых пастоў, але ж распавядаюць ад нашага імя "гісторыю", якая можа падштурхнуць людзей ахвяраваць грошы.
❗️Таму мы заклікаем нашых падпісчыкаў і не толькі заставацца пільнымі і заўсёды правяраць каналы ці акаўнты, з якіх распаўсюджваецца інфармацыя падобнага кшталту.
➡️Арыгінальны канал "Вясны": @viasna96
➡️Арыгінальны канал кампаніі дапамогі рэпрэсаваным By_help, з якой мы актыўна супрацоўнічаем: @by_help
🙌Дзякуй за салідарнасць!
Post #48
1.86K
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
