🛟 ВЫЯЗЖАЦЬ VS ЗАСТАВАЦЦА?🛟
Вось ужо амаль 5 гадоў, як шмат хто з беларусаў кожны дзень задае сабе гэтае пытанне.
Негледзячы на тое, што немагчыма дакладна прадугледзець вынік ніводнага з гэтых выбараў, ёсць рэчы, якія дапамогуць упэўненней пачувацца пры любым варыянце.
📍Заставацца:📍
1️⃣ Практыкуйце лічбавую бяспеку.
2️⃣Аформіце ўсе неабходныя дакументы (абнавіце пашпарт, зрабіце давераннасці, закройце непатрэбныя рахункі).
3️⃣ Прадумайце, з кім будуць хатныя гадаванцы, калі прыйдзецца тэрмінова выязжаць (а таксама падрыхтуйце на іх дакументы), пакіньце запасны камплект ключоў у тых, каму давяраеце.
4️⃣ Адскануйце ўсе доказы рэпрэсій і захавайце ў надзейным месцы.
5️⃣ Не зацягвайце з вырашэннем тэрміновых медычных запытаў.
6️⃣ Не саромейцеся звяртацца па псіхалагічную дапамогу, бо стан доўгага знаходжання ў стрэссе выядае шмат рэсурсу, нават калі падаецца, што гэта проста часовая стома.
📍Выязжаць: 📍
1️⃣ Актуальна ўсё тое, што важна рабіць, калі Вы вырашаеце заставацца.
2️⃣Любы выезд - экстранны ці спланаваны - гэта іспыт.
Каб змягчыць працэс адаптацыі для людзей, якія трапілі пад рэпрэсіі, мы са свайцго боку можам можам дапамагчы з
⁃ засяленнем у шэлтар у трох гарадах Польшчы (Варшава, Сопат, Уроцлаў),
⁃ 10 сеансаў у псіхолага ад партнёрскай ініцыятывы,
⁃ Прадуктовым кошыкам на 6 тыдняў ад ініцыятывы INeedHelpBY,
⁃ Кансультацыямі па працэдурах легалізацыі ў Польшчы(у тым ліку як стаць на NFZ і як ім скарыстацца), пішыце @Michas_help
🤍 Наш insagram | Facebook @BY_Help
Post #390
497

- 👍 5