TGViewer
Channel Public Channel
БІНіМ Канады

БІНіМ Канады

@binim_canada

Беларускі інстытут навукі й мастацтва ў Канадзе -
Belarusian Institute of Arts and Sciences, Canada
https://binim.org
Subscribers
42
Photos
89
Videos
0
Links
116
Recent Posts 20 shown
Post #141 158
Ева Вежнавец (Святлана Курс) 1972 – 2026

Юрась Шамецька

Ева Вежнавец (Святлана Курс)

1972 – 2026

На развітанне

20 ліпеня 2026 года сацыяльныя сеткі выбухнулі громам жахлівай навіны – пайшла з жыцця Ева Вежнавец (Святлана Курс). Светлы чалавек, выбітная беларуская пісьменніца, прагная да жыцця жанчына. Гэта непапраўная страта для беларускай літаратуры, беларускай культуры і для ўсіх, хто меў шчасце ведаць яе і…

https://binim.org/index.php/2026/07/25/eva-vezhnavets-1972-2026/
  • 💔 4
  • ❤ 2
Post #140
Channel name was changed to «БІНіМ Канады»
Post #139 114

Forwarded from Беларускія гісторыі

З задавальненьнем прадстаўляем новую аўдыякнігу

Ля возера Сьвідна
Рэдактар і ўкладальнік Пётра П. Мурзёнак
Чытае: Алеся Пучко

У кнізе распавядаецца пра жыцьцёвы лёс Данаты Генрыхаўны Мурзёнак (дзяв. Мажэйка), якая больш за сорак гадоў працавала настаўніцай пачатковых класаў у школах Пастаўскага краю ў Беларусі і ў суботнім беларускім класе ў сталіцы Канады Атаве. За сваё жыцьцё яна навучыла прыгожа пісаць і чытаць, танцаваць і сьпяваць каля 600 беларускіх дзетак. У кнізе ідзе размова ня толькі пра школу, але і пра дзяцінства настаўніцы, цяжкія пасьляваенныя гады і вучобу ў педвучэльні, а таксама пра быт вясковых настаўнікаў, уключаючы жыцьцё і працу ў вёсцы Дварчаны, дзе яна з мужам пражылі разам сорак пяць гадоў, а па прыезьдзе ў Канаду адзначылі дыямантавы юбілей у шлюбе. Ідзе расказ і пра тое, як яна дае сабе раду ў пажылым веку, застаўшыся бяз мужа ў далёкай краіне. У кнізе зьмешчаны здымкі з сямейных архіваў. © 2026

🎧 https://books.belarusian.world/book/1
БЕЛАРУСКІЯ ГІСТОРЫІ Ля возера Сьвідна У кнізе распавядаецца пра жыцьцёвы лёс Данаты Генрыхаўны Мурзёнак (дзяв. Мажэйка), якая больш за сорак гадоў працавала настаўніцай пачатковых класаў у школах Пастаўскага краю ў Беларусі і ў суботнім беларускім класе ў сталіцы Канады Атаве. За сваё жыцьцё…
  • ❤ 5
  • 👍 1
  • 🔥 1
Post #137 100
Post #136 65
Шаноўныя сябры!
Шчыра запрашаем вас на творчую сустрэчу з Пётрам Мурзёнкам, д.м.н.

7 чэрвеня 2026 года, у нядзелю, а 13:00
(Дзьверы будуць адчыненыя ў 12:30)
Адрас: Pinecrest Recreation complex
2250 Torquay Ave, Ottawa, ON, K2C 1J3

Мы пагаворым з Пётрам пра яго жыццё, творчасць, фiлaсoфiю, грамадскую дзейнасць, yклад у беларускую супольнасць, у тым ліку:
- Шматлікія кнігі, уключаючы нядаўна выдадзеныя "НАРЫСЫ БЕЛАРУСА"
- Паэзію
- Часопіс "Культура Нацыя"
- Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў Канадзе
- Згуртаваньне Беларусаў Канады у цэлым і асабліва Атаўскyю суполкy

Калі ласка, запрашайце сваіх сяброў і знаёмых!
Уваход вольны, ахвяраваньні вітаюцца.
Е-мэйл для кантактаў: ottawa@belarusians.ca альбо info@binim.org
(калі спатрэбіцца дапамога на ўваходзе, тэлефануйце 613-416-5053)
  • ❤ 7
Post #134 289
З 75-годдзем, шаноўны Пётра!

Жадаем ўсяго найлепшага, моцнага здароўя, новых кніг, новых ідэй і працягвай весці нас па беларускім шляху.

БІНІМ Канада

Навіны “Бацькаўшчыны” – Пётру Мурзёнку — 75!

https://binim.org/index.php/2026/05/08/piotra-75/
  • ❤ 7
  • 💯 1
Post #133 135
Чарнобыль. 26 красавіка 1986. / Chernobyl. April 26th, 1986

Прайшло 40 гадоў з таго часу, як 26 красавіка 1986 года адбылася Чарнобыльская трагедыя. Нават праз столькі гадоў наступствы радыяцыйнага забруджвання ўсё яшчэ адчуваюцца. Тут мы хацелі б прадставіць артыкул, напісаны ў 2001 годзе Івонкай Сурвілай (Bielarus #471. 2002), якая глыбока перажыла трагедыю і шмат зрабіла, каб дапамагчы беларускім дзецям аднавіцца пасля наступстваў радыяцыі, прывезшы…

https://binim.org/index.php/2026/04/26/chernobyl-26-april-1986/
  • 😢 1
  • 🙏 1
Post #132 259
Post #131 509
Шаноўныя сябры!
Калі вы зацікаўлены ў атрыманьні кнігі
Івонкі Сурвілла “У восем гадоў я была на вайне”,
калі ласка, запоўніце форму, і мы звяжамся з вамі як мага хутчэй

https://forms.gle/oNskokyrtXBJx2sc7

Гэтая кніга – успаміны страху і болю, якія перажыла васьмігадовая дзяўчынка Івонка, пакідаючы Беларусь разам з сям’ёю ў 1944 годзе. Сёння Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла называе тыя дзесяць месяцаў найбольш небяспечнымі. Гэта гісторыя ўцёкаў паміж жыццём і смерцю, а таксама аповед пра бязмежную любоў бацькоў да сваіх дзяцей, якія разам перажываюць вайну. Выданне з’яўляецца перакладам з французскай мовы і па-беларуску публікуецца ўпершыню. Выхад кнігі прымеркаваны да 90-х народзінаў Івонкі Сурвілла, уключае слова рэдактара, біяграфічнае эсэ пра аўтарку, а таксама фоталетапіс ейнага жыцця ды здымкі некаторых мастацкіх працаў. Выданне з’яўляецца даніной пашаны і сведчаннем надзвычайнага лёсу дзеля беларускай справы.

Е-мэйл: ottawa@belarusians.ca альбо info@binim.org
Post #130 235
Post #129 57
Post #128 322
19 красавіка 2026 года, у нядзелю, а 2PM EST / 12PM MST / 11AM PST запрашаем вас на тэатралізаванае дзейства Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай
«Уладзімір Караткевіч і Дзіва аднавокае»

https://youtube.com/live/PKo4Pq-zSoA

Sunday, April 19th · 2:00 – 4:00pm
Time zone: America/Toronto

Калі ласка падтрымайце нашых артыстаў, ахвяраваўшы праз https://www.paypal.com/ на наступны адрас электроннай пошты: cimosha19@gmail.com
...
  • 🔥 3
Post #127 402
Шаноўныя сябры!
Шчыра запрашаем вас на прэзентацыю кнігі
Івонкі Сурвілла “У восем гадоў я была на вайне”

12 красавіка 2026 года, у нядзелю, а 15:30
(Дзверы будуць адчыненыя а 15:00)
Адрас: Hintonburg Community Centre
1064 Wellington Str., Ottawa
Wellington Room

У сустрэчы прымаюць удзел: аўтар кнігі Івонка Сурвілла,
вядучы рэдактар Сяргей Падсасонны,
перакладчык Аляксей Федарэнка.
.
Гэтая кніга – успаміны страху і болю, якія перажыла васьмігадовая дзяўчынка Івонка, пакідаючы Беларусь разам з сям’ёю ў 1944 годзе. Сёння Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла называе тыя дзесяць месяцаў найбольш небяспечнымі. Гэта гісторыя ўцёкаў паміж жыццём і смерцю, а таксама аповед пра бязмежную любоў бацькоў да сваіх дзяцей, якія разам перажываюць вайну. Выданне з’яўляецца перакладам з французскай мовы і па-беларуску публікуецца ўпершыню. Выхад кнігі прымеркаваны да 90-х народзінаў Івонкі Сурвілла. Выданне з’яўляецца даніной пашаны і сведчаннем надзвычайнага лёсу дзеля беларускай справы.
  • ❤ 4
  • 👍 1
Post #126 427
Сябры, адмыслова для беларусаў Паўночнай Амерыкі прапанавалі такую штуку

Каханенькія-родненькія!

Пакуль што мы не можам даехаць з гастролямі да вас, вам таксама не заўсёды лёгка прыехаць на нашыя спектаклі ў Еўропу. Але ж адлегласць не мусіць быць перашкодаю.

Мы пастанавілі, што зробім выключна для вас, нашых заакіянскіх гледачоў, трансляцыю прэм’ернага спектаклю "Мінскае мора". 2 красавіка а 19:00 (час варшаўскі). Запіс трансляцыі будзе дасяжны да 5 красавіка.

https://youtube.com/live/i6HOCei6jjk?feature=share

Прыемнага прагляду!

Вашыя Купалаўцы.

P.S. Калі вы захочаце нас падтрымаць данатам, то зрабіць гэта можна па спасылцы
https://tinyurl.com/bdzhu3fe
Youtube - YouTube Enjoy the videos and music you love, upload original content, and share it all with friends, family, and the world on YouTube.
  • ❤ 3
  • 👍 2
Post #125 70
Юры Грыбоўскі «Беларусы ў Латвіі (1918—1945 гг.)»

Мы з задавальненьнем паведамляем аб выхадзе новай кнігі сп. Юрася Грыбоўскага – вядомага наукоўца, прафесара у Інстытуце міжкультурных даследаваньняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на факультэце прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. які наі працягу доўгага часу займаецца вывучэньнем гісторыі беларсаў, якія пражывалі ў розныя перыяды мінулага стагоддзя ў Латвіі.

https://kamunikat.org/my-addali-w-druk-chargovuyu-knigu

Сп. Ю. Грыбоўскі з’яўляецца актыўным аўтарам часопіса…

https://binim.org/index.php/2026/02/04/yury-hrybouski-belarusian-in-latvia/
  • ❤ 2
Post #121 397
Post #120 352
«ЖАРСЦІ КАРАТКЕВІЧА» П’еса Васіля Дранько-Майсюка

Да 95-годзьдзя са дня нараджэньня Уладзіміра Караткевіча Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава прадставілі інтарактыўна-тэатралізаванае дзейства «ЖАРСЦІ КАРАТКЕВІЧА»

Уладзімір Караткевіч — пісьменнік, які імкнуўся не падпарадкоўвацца правілам савецкай сістэмы. І калі шмат ягоных калег пісалі свае творы на сацрэалістычныя тэмы, наш герой адкрываў сваім чытачам нечаканую Беларусь, у якой жылі мужныя паўстанцы — па-раблезіянску вясёлы і…

https://binim.org/index.php/2025/12/07/zharsi-karatkevicha/
  • ❤ 2
Older posts →

About this channel

How can I read @binim_canada without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for БІНіМ Канады: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does БІНіМ Канады have?
БІНіМ Канады (@binim_canada) has 42 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does БІНіМ Канады know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →