Шаноўныя сябры!
Шчыра запрашаем вас на прэзентацыю кнігі
Івонкі Сурвілла “У восем гадоў я была на вайне”
12 красавіка 2026 года, у нядзелю, а 15:30
(Дзверы будуць адчыненыя а 15:00)
Адрас: Hintonburg Community Centre
1064 Wellington Str., Ottawa
Wellington Room
У сустрэчы прымаюць удзел: аўтар кнігі Івонка Сурвілла,
вядучы рэдактар Сяргей Падсасонны,
перакладчык Аляксей Федарэнка.
.
Гэтая кніга – успаміны страху і болю, якія перажыла васьмігадовая дзяўчынка Івонка, пакідаючы Беларусь разам з сям’ёю ў 1944 годзе. Сёння Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла называе тыя дзесяць месяцаў найбольш небяспечнымі. Гэта гісторыя ўцёкаў паміж жыццём і смерцю, а таксама аповед пра бязмежную любоў бацькоў да сваіх дзяцей, якія разам перажываюць вайну. Выданне з’яўляецца перакладам з французскай мовы і па-беларуску публікуецца ўпершыню. Выхад кнігі прымеркаваны да 90-х народзінаў Івонкі Сурвілла. Выданне з’яўляецца даніной пашаны і сведчаннем надзвычайнага лёсу дзеля беларускай справы.
Post #127
402

- ❤ 4
- 👍 1