Шаноўныя сябры!
Калі вы зацікаўлены ў атрыманьні кнігі
Івонкі Сурвілла “У восем гадоў я была на вайне”,
калі ласка, запоўніце форму, і мы звяжамся з вамі як мага хутчэй
https://forms.gle/oNskokyrtXBJx2sc7
Гэтая кніга – успаміны страху і болю, якія перажыла васьмігадовая дзяўчынка Івонка, пакідаючы Беларусь разам з сям’ёю ў 1944 годзе. Сёння Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла называе тыя дзесяць месяцаў найбольш небяспечнымі. Гэта гісторыя ўцёкаў паміж жыццём і смерцю, а таксама аповед пра бязмежную любоў бацькоў да сваіх дзяцей, якія разам перажываюць вайну. Выданне з’яўляецца перакладам з французскай мовы і па-беларуску публікуецца ўпершыню. Выхад кнігі прымеркаваны да 90-х народзінаў Івонкі Сурвілла, уключае слова рэдактара, біяграфічнае эсэ пра аўтарку, а таксама фоталетапіс ейнага жыцця ды здымкі некаторых мастацкіх працаў. Выданне з’яўляецца даніной пашаны і сведчаннем надзвычайнага лёсу дзеля беларускай справы.
Е-мэйл: ottawa@belarusians.ca альбо info@binim.org
Post #131
509
