TGViewer
Гільдыя Беларусаў Гільдыя Беларусаў @bguild · 85 subscribers
Post #45 3.39K
Узімку дваццатага года
мы выходзілі разам...
Нас катавалі зброяй,
нас залівалі газам.
У нас адабралі сцягі,
абвесціўшы іх забарону,
Закрылі мяжы ды шляхі,
каб не ўцяклі з палону.
Вы думалі ў беларусаў
не засталося моцы?
Што зноўку ўстануць у стойлы
вашы бараны ды оўцы?!
Ёсць у нас нешта такое,
Што адабраць не дамо вам:
Ёсць гонар у беларусаў
і наша РОДНАЕ СЛОВА!
ЗАМЕСТ АДАБРАНАГА СЦЯГА
Я ЎЗДЫМАЮ МОВУ!!!
Яна нас усіх яднае!
Няхай нас выводзіць з дому!
Няхай яна дасць учынкам
і смеласці нашай рады.
Выдумалі мы здаліся???
Мы вас закатаем, каты!!!

Шаноўныя, памятайце, мы б'емся не за сцяг. Мы змагаемся за будучыню нашых дзяцей, за жыцці нашых зняволенных братоў, за права людзьмі звацца.
Сцяг - толькі сімвал нашай барацьбы, як і нашая мова, кожнае яе слова, ў нашых руках пераўтварыцца ў сцяг на шляху да волі, праўды і шчасця беларусаў!
З гэтага дня мы, беларусы, ДАЛУЧАЕМ да нашага сцяга ды Пагоні нашую Родную Мову. Гэта ўсе НАШЫЯ сімвалы барацьбы, бо мы - НАРОД.
Жывуць Беларусы❗️❗️❗️
Жыве БЕЛАРУСЬ❗️❗️❗️
More from @bguild
  1. Oct 8, 2026Вчера Владимиру Путину исполнилось 74 года. И по такому случаю его стоит поздравить, ведь…
  2. Sep 10, 2026❗️ Невядомыя прапануюць былым палітвязням запоўніць фэйкавую форму для атрымання дапамогі…
  3. Sep 1, 2026🗣К вопросам безопасности и личных данных / 31.08.2026 Иногда активистам полезно читать не…
  4. Jun 19, 2026ДОБРОЕ УТРО, САЙГОН МОСКВА! Привет, Москва! К тебе пришла война И дронов привезла с собой…
  5. Jun 19, 2026БЕНЗИН В СЕРВАНТ ПОСТАВЬ НА ПАМЯТЬ Налей бензин, пока он есть, в бутылку, Закупорь и поста…
  6. Feb 28, 2026☕️ Добры дзень, сябры. Апошнім часам амаль нічога не пішам. Пільна сочым за падзеямі ў сьв…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →