TGViewer
Гільдыя Беларусаў Гільдыя Беларусаў @bguild · 84 subscribers
Post #337 108

Forwarded from Klub "Apora"

АДКРЫТЫ ЗВАРОТ КЛУБА LICVINY ДА ГУМАНІТАРНЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ

Ці сапраўды дапамога тым, хто вярнуўся з вайны, не з’яўляецца гуманітарнай?


Нядаўна на запыт клуба Licviny пра падтрымку добраахвотнікаў да арганізацыі, якая працуе ў сферы гуманітарнай дапамогі, мы атрымалі такі адказ:

(PL) Nasza organizacja zgodnie ze standardami pomocy humanitarnej nie angażuje się we współpracę z organizacjami skupionymi na celach wojskowych.

(BY пераклад) Наша арганізацыя, у адпаведнасці са стандартамі гуманітарнай дапамогі, не ўдзельнічае ў супрацоўніцтве з арганізацыямі, якія засяроджваюцца на ваенных мэтах.

Аднак ні праект нашага клуба, ні дасланы намі запыт — не пра ваенныя мэты. Гутарка пра людзей. Пра беларусаў, якія добраахвотна пайшлі абараняць Украіну. Яны рызыкавалі жыццём, прайшлі найцяжэйшыя выпрабаванні, многія страцілі здароўе. Сёння яны вяртаюцца з вайны з патрэбай у адаптацыі і застаюцца сам-насам са сваімі праблемамі: псіхалагічнымі, фізічнымі, сацыяльнымі.

Мы прыцягваем увагу гуманітарных арганізацый да вострага пытання сацыялізацыі ветэранаў вайны ва Украіне.

❓ Ці сапраўды дапамога гэтым людзям не з’яўляецца гуманітарнай місіяй?
❓ Ці могуць чалавечая годнасць і права на гуманітарную дапамогу падзяляцца на “ваеннае” і “не ваеннае”?
❓ Чаму падтрымка ветэранаў не разглядаецца як частка гуманітарных стандартаў?

Мы заклікаем гуманітарныя арганізацыі пераасэнсаваць сваю пазіцыю і перагледзець стандарты гуманітарнай дапамогі ў дачыненні да ветэранаў вайны за свабоду і незалежнасць Украіны супраць расейскай ваеннай агрэсіі, распачатай 24 лютага 2022 году.

Заклікаем ставіць у прыярытэт не сухія тыповыя фармулёўкі, а жывых людзей, якія зрабілі свой унёсак у абарону Украіны, і, суадносна, рэгіянальную бяспеку Еўропы. Лічым дапамогу ім такой жа гуманітарнай патрэбай, як падтрымка бежанцаў і ахвяр катастрофаў. Паспяховая рэсацыялізацыя ветэранаў гэтай вайны неабходная і ім самім, і грамадству, у якое яны вяртаюцца.
  • ❤ 1
  • 👍 1
  • 💯 1
More from @bguild
  1. Oct 8, 2026Вчера Владимиру Путину исполнилось 74 года. И по такому случаю его стоит поздравить, ведь…
  2. Sep 10, 2026❗️ Невядомыя прапануюць былым палітвязням запоўніць фэйкавую форму для атрымання дапамогі…
  3. Sep 1, 2026🗣К вопросам безопасности и личных данных / 31.08.2026 Иногда активистам полезно читать не…
  4. Jun 19, 2026ДОБРОЕ УТРО, САЙГОН МОСКВА! Привет, Москва! К тебе пришла война И дронов привезла с собой…
  5. Jun 19, 2026БЕНЗИН В СЕРВАНТ ПОСТАВЬ НА ПАМЯТЬ Налей бензин, пока он есть, в бутылку, Закупорь и поста…
  6. Feb 28, 2026☕️ Добры дзень, сябры. Апошнім часам амаль нічога не пішам. Пільна сочым за падзеямі ў сьв…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →