🥸
Каардынацыйная рада — прадстаўнічы орган беларускай грамадскай супольнасці -- апынулася ў глыбокім інстытуцыйным крызісе.
Асноўныя прычыны крызісу:
▪️ Цэнтралізацыя ўлады:
Новы рэгламент 2024 года увёў прэзідыум і спікера, падмяніўшы гарызантальную структуру КР.
▪️ Фракцыйны ціск:
Рашэнні пачалі прымацца кулуарна, без публічных абмеркаванняў і кансенсусу.
▪️ Адсутнасць механізмаў кантролю:
У КР няма незалежных органаў маніторынгу і аўдыту. Большасць дэлегатаў своечасова не адрэагавала на сігналы пра інстытуцыйны збой.
▪️ Крызіс грамадзянскай суб’ектнасці:
Дэлегаты часта дэманстравалі няздольнасць крытычна ацэньваць тое, што адбываецца, і абараняць палітычна-этычныя межы дэмакратыі.
Калі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці не здольныя да самарэфлексіі і прызнання памылак — яны аднаўляюць не дэмакратыю, а новую форму аўтарытарызму.
Што рабіць, каб выправіць праблему чытайце ў нашым артыкуле:
🔘 Чытаць на беларускай мове
🔘 Чытаць на расейскай мове
____
#аналітыка #палітычная_адукаванасць
⚡️@bguild
Post #322
1.1K

- 👍 2
- 💯 2
- 🔥 1