TGViewer
Гільдыя Беларусаў Гільдыя Беларусаў @bguild · 84 subscribers
Post #320 540
Паглядзелі мы тут днямі ўсёй рэдакцыяй прапагандонскае кіно і маем цяпер да вас, шаноўныя актывісты (і ня толькі), сур'ёзную размову. 🦸🏻‍♂️

Як не патрапіць у пастку: правярай, перш чым давяраць

Зразумела, што магчымасцяў праверкі ў большасці з нас няма. Але, каб у будучыні не трапіць у пастку КДБ ці ФСБ, маем да вас наступную прапанову:

Калі да вас звярнуліся ад імя якой-небудзь пратэстнай арганізацыі, ці нават не пратэстнай, але просьба патрабуе ад вас дэананімізацыі асабістых дадзеных — ня варта саромецца спраўдзіць інфармацыю аб людзях, якія да вас звярнуліся, аб праекце, у межах якога вам прапанавана ўдзельнічаць! Гэта можна зрабіць наступным чынам:
- Непасрэдна звярнуцца ў ініцыятыву, ад імя якой атрымалі прапанову, праз іхні бот зваротнай сувязі.
- Звярнуцца да кіберпартызанаў з просьбай звязацца з названай ініцыятывай і ўдакладніць інфармацыю.
- Звярнуцца да бота любога пратэстнага СМІ, каб яны звязаліся і ўдакладнілі інфармацыю. Напрыклад, можаце напісаць да нас у @BGUILD_BOT.

Эміграцыя — ня рай, але і ня пекла: усё залежыць ад вас

Сюжэт стужкі адлюстроўвае самыя цяжкія прыклады эміграцыі, але ў ім няма нічога дзіўнага — і без фільмаў даўно ўсім зразумела, што эміграцыя — гэта цяжка. Бо не маеш дому, маёмасці, таму трэба шмат працаваць, часам і на дзвюх працах, каб набыць тое, што пакінуў на радзіме. Атрымліваць мясцовую адукацыю альбо скончыць прафесійныя курсы. Бо высветлілася, што беларускія дыпломы не маюць сілы ў еўрапейскіх краінах — трэба пацвярджаць кваліфікацыю ці атрымліваць нанова. (А размоў жа было пра наш еўрапейскі ўзровень ды якасць...)

Цікавіць іншае: ЯК ЖА ЗАРАЗ УСЁ ДРЭННА Ў БЕЛАРУСІ, ШТО ПРЫ ВЫБАРЫ ПАМІЖ ЖЫЦЦЁМ ПАД ПРЫГНЁТАМ РЭЖЫМУ Ў БЕЛАРУСІ ЦІ ЖЫЦЦЁМ У ЭМІГРАЦЫІ — ЖЫЦЦЁ Ў ЭМІГРАЦЫІ ДЛЯ БЕЛАРУСА СТАЛА МЕНЬШЫМ З ДВУХ ЗОЛ?!

Шмат хто на першую працу за мяжой уладкоўваецца прыбіральшчыкамі ці рознарабочымі, гэта праўда. Але не таму, што яны не патрэбны ў Еўропе, як сцвярджае БТ, а таму, што на пачатку не ведаюць мовы, таксама маюць патрэбу ў пацверджанні кваліфікацыі (і гэта толькі праз недарэчную палітыку рэжыму). Але гэта часовая мера, бо беларусы руплівыя, здольныя да навукі, моў і хутка атрымліваюць больш адукаваную працу за лепшыя грошы. І такіх прыкладаў ведаем шмат, насуперак прыведзеным. Але і героі гэтага кіно праз два гады будуць жыць значна лепш за сярэдняга беларуса — сто адсоткаў!

Да чаго вядзем — насамрэч нашы спецыялісты высока цэняцца за мяжой пасля адпаведнай адаптацыі ведаў да сучаснага ўзроўню.

Галоўная мэта фільма: спыніць масавы выезд людзей з Беларусі

Беларускія ўлады ўсведамляюць, што масавая эміграцыя насельніцтва становіць пагрозу для стабільнасці рэжыму. Страта кваліфікаваных кадраў, актыўных грамадзян і моладзі аслабляе эканоміку і падрывае сацыяльную базу. Таму прапаганда актыўна працуе над стварэннем негатыўнага вобразу жыцця за мяжой, каб стрымаць людзей ад выезду.

Сігналы аб тым, што Беларусь падышла да крытычнай адзнакі, мы атрымліваем літаральна ў кожным выступе Лукашэнкі. Ён заклікае грамадзян заставацца на радзіме, абяцае паляпшэнні ўмоў жыцця, адначасова запалохваючы цяжкасцямі эміграцыі. Гэта сведчыць аб тым, што ўлады ўсведамляюць маштабы праблемы і спрабуюць яе вырашыць метадамі інфармацыйнага ўздзеяння.
Чытаць далей ⬇️

____
#аналітыка #антыпрапаганда
#палітычная_адукаванасць

⚡️@bguild
YouTube Польский дезертир вляпался, или Как Лукашенко его использует | Жопа с усами #20 Когда усатая жопа управляет страной - это большая беда. Но вместе мы справимся! Кто так считает ставьте лайк этому видео и подписывайтесь на наш канал. Продолжение будет! #жопасусами #Беларусь #лукашенко #мигрантыбеларусь Жопа с усами на войне, где вместо…
  • 🔥 2
  • ❤ 1
  • 👍 1
  • 👏 1
  • 😐 1
More from @bguild
  1. Oct 8, 2026Вчера Владимиру Путину исполнилось 74 года. И по такому случаю его стоит поздравить, ведь…
  2. Sep 10, 2026❗️ Невядомыя прапануюць былым палітвязням запоўніць фэйкавую форму для атрымання дапамогі…
  3. Sep 1, 2026🗣К вопросам безопасности и личных данных / 31.08.2026 Иногда активистам полезно читать не…
  4. Jun 19, 2026ДОБРОЕ УТРО, САЙГОН МОСКВА! Привет, Москва! К тебе пришла война И дронов привезла с собой…
  5. Jun 19, 2026БЕНЗИН В СЕРВАНТ ПОСТАВЬ НА ПАМЯТЬ Налей бензин, пока он есть, в бутылку, Закупорь и поста…
  6. Feb 28, 2026☕️ Добры дзень, сябры. Апошнім часам амаль нічога не пішам. Пільна сочым за падзеямі ў сьв…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →