Апошнім часам аднавілася хваля атак на тэлеграм акаўнты. Хунта працягвае рабіць сваю працу (трэба ж план выконваць!). Таму яшчэ раз нагадваю пра пра бяспеку:
👉 не пераходзьце па спасылкам ці ў незнаёмыя тэлеграм боты;
👉 вельмі асцярожна стаўцеся да новых знаёмстваў. Дзяўчыны таксама могуць быць агентамі КДБ;
👉 не адказвайце на паведамленні пра пошук працы, асабліва ў тых чатах, якія прызнаны экстрэмісцкімі.
Што рабіць, калі вам даслалі паведамленне, як на скрыншоце?
1. Не панікаваць. Гэта значыць, што яны дабавілі ваш акаўнт у сваю базу тых, каго хочуць сдэаноніць. Але яшчэ не сдэанонілі )
2. Падумаць, якім чынам акаўнт мог трапіць у базу.
3. Падумаць, ці могуць знайсці гэты акаўнт у вашых знаёмых у Беларусі. Нават калі вы ў бяспецы, будуць пытанні да вашых сяброў.
4. Лепш за ўсё выдаліце гэта акаўнт і зрабіце новы. Трымайцеся правіла мець розныя акаўнты для розных мэт: асобны для чытання навін, асобны для адчыненых чатаў, асобны для зачыненых чатаў.
Post #255
208
Forwarded from Выжимка
