#партызанка
Адной з прычын, чаму ў 2020 не атрымалася, была адсутнасць у нас неабходнай колькасці людзей, якія мелі б веды і падрыхтоўку (не кажучы ўжо пра досвед) для таго, каб упэўнена праводзіць акцыі прамога дзеяння, арганізаваць сілавы супраціў на вуліцах гарадоў, кіраваць рухам і дзеяннямі пратэстоўцаў падчас масавых акцый.
Сядзеў са мной у адной "хаце" на Валадарцы адзін палітычны па арт. 293 - арганізацыя масавых беспарадкаў. Аднойчы падыйшоў да мяне і запытаў: " Ціхан, я чуў, што кактэйль Молатава робіцца з маслам, ты ж ведаеш, скажы, са сланечнікавым ці са слівачным?"
Я адказаў, што з аліўкавым.
Вось такія арганізатары. Адны самае простае і неабходнае не ведаюць, базу, так бы мовіць, другія з амапаўцамі абдымаюцца і кажуць, што радыкалы - правакатары.
Канешне, тут я трохі утрырую, але самаадукацыя (тэорыя) і падрыхтоўка (практыка) у плане метадаў сілавога супраціву, рэчаў і рэчываў, якія могуць быць выкарыстаны, - павінны быць на першым месцы.
Будуць прафесійныя рэвалюцыянеры - будзе рэвалюцыя. А рыхтавацца, займацца самаадукацыяй, спрабаваць практыкавацца (хоць той жа "Молатаў" навучыцца рабіць, кідаць - на заброшцы якой, або яшчэ дзе, месца можна знайсці), павінен кожны, хто марыць аб Вольнай Беларусі, як у самой краіне, так і на эміграцыі, бо прыйдзе час вяртацца..
Post #239
216
Forwarded from FRANЦ. Канал недзеючы! (Franц)