TGViewer
Гільдыя Беларусаў Гільдыя Беларусаў @bguild · 84 subscribers
Post #222 145

Forwarded from РазМова

8 верасьня 1514 г адбылася адна з найбуйнейшых бітваў, каторая ўвайшла ў падручнікі вайсковай гісторыі Эўропы.

З 1512 па 1522 на нашых землях трывала вайна з Маскоўскай дзяржавай, каторую яна распачала за "исконно русские земли" (тэрыторыю сучаснай Беларусі й Ўкраіны), каторыя насамрэч маскавітам ніколі не належылі, а ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага (нічога не нагадвае з сучаснай гісторыі?)

Колькасьць маскоўскага войска была каля 80000 ваяроў, войска ВКЛ — 35000.
Яны сыйшліся на рацэ Крапіўне, што пад Воршай. Ліцьвінскія войскі ішлі ў бой пад сьцягамі з Пагоняй і выявай Багародзіцы, а яшчэ са сьцягам Сьвятога Юрыя (стаў прататыпам бел-чырвона-белага сьцяга)

Дзякуючы сьмеласьці ваяроў і бліскучаму камандаваньню гетмана Канстанціна Астроскага, войска Вялікага Княства Літоўскага здабыла адну з найслаўнейшых перамог у гісторыі, ушчэнт разьбіўшы навалу, што пераважала яго больш, чым удвая.

Сярод трафеяў у маскавітаў знайшлі тысячы кайданоў наканаваных ліцьвінам, бо Васіль |||, упэўнены ў сваёй перамозе, загадаў "войскі літоўскія й польскія разам з каралём да Масквы як быдла пугамі гнаць" — але ня спараўдзілася. Наадварот — перамога пад Воршай дазволіла ВКЛ пачаць наступ і вярнуць занятыя маскавітамі: Друцк, Дуброўну, Крычаў, Амсьціслаў.

Па-за савецкім часам Аршанская бітва ў падручніках не ўзгадвалася, і пісаць пра яе пачалі ўжо па развале СССР.

Але ж мы з вамі ведаем сваю гісторыю. Таму віншуем вас з Днём беларускай вайсковай славы.✌️


Батальнае палатно: Ганс Крэль "Бітва пад Воршай" 1520-1534 г.

#гісторыя
#цікавосткі
Telegram РазМова
  • 👍 4
More from @bguild
  1. Oct 8, 2026Вчера Владимиру Путину исполнилось 74 года. И по такому случаю его стоит поздравить, ведь…
  2. Sep 10, 2026❗️ Невядомыя прапануюць былым палітвязням запоўніць фэйкавую форму для атрымання дапамогі…
  3. Sep 1, 2026🗣К вопросам безопасности и личных данных / 31.08.2026 Иногда активистам полезно читать не…
  4. Jun 19, 2026ДОБРОЕ УТРО, САЙГОН МОСКВА! Привет, Москва! К тебе пришла война И дронов привезла с собой…
  5. Jun 19, 2026БЕНЗИН В СЕРВАНТ ПОСТАВЬ НА ПАМЯТЬ Налей бензин, пока он есть, в бутылку, Закупорь и поста…
  6. Feb 28, 2026☕️ Добры дзень, сябры. Апошнім часам амаль нічога не пішам. Пільна сочым за падзеямі ў сьв…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →