🎭 30 год брэсцкаму тэатральнаму фестывалю «Белая вежа».
3 кастрычніка 1996 года ў 🏹 Брэсце ўпершыню прайшоў тэатральны фестываль «Белая вежа».
З таго часу фестываль стаў важным навукова-адукацыйным цэнтрам. У яго межах штогод ладзяцца майстар-класы, навуковыя канферэнцыі і семінары, выстаўкі і прэзентацыі літаратуры і драматургіі. Такія мерапрыемствы ствараюць прастору для прафесійнага абмену і падтрымліваюць даследаванні ў сферы тэатра.
На «Белай вежы» традыцыйна прысутнічаюць тэатральныя прадзюсары і кіраўнікі міжнародных фестываляў, што адкрывае новыя магчымасці для ўдзельнікаў. Дзякуючы брэсцкай сцэне, якая знаходзіцца ў выгадным прыгранічным рэгіёне, Еўропа пазнала шматлікія творчыя калектывы і імёны.
У апошнія гады сітуацыя змянілася: колькасць удзельнікаў з краін ЕС скарацілася, затое павялічылася прадстаўніцтва з Расеі і іншых краін Усходу.
Post #45037
100

- 👍 2