TGViewer
BGmedia: новости — 2026 BGmedia: новости — 2026 @bgazeta · 831 subscribers
Post #45153 51
🇵🇱 🚩 9 кастрычніка 1919 года ў 🪷Мікашэвічах (цяпер 🪷 Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці) пачаліся мірныя перамовы паміж польскім і савецкім бакамі падчас польска-савецкай вайны.

Другі раўнд перамоваў адбыўся ў гэтым невялікім мястэчку, якое на той момант знаходзілася непадалёк ад польскага ўсходняга фронту. Абедзве дэлегацыі прыбылі сюды 9 кастрычніка 1919 года і вялі перамовы ў спецыяльным цягніку, што стаяў на запасным пуці каля станцыі Мікашэвічы.

Паводле сведчанняў, прадстаўнік савецкага боку сцвярджаў:
«У спрэчцы няма тэрытарыяльных пытанняў. Польшча атрымае тое, што хоча».

Польская дэлегацыя зрабіла выснову, што
«бальшавікі імкнуцца да міру з Польшчай любой цаной».

Як адзначаў Касакоўскі ў дакладзе Юзэфу Пілсудскаму, асноўная мэта савецкіх перамоваў — атрымаць свабоду дзеянняў адносна барацьбы з Дзянікіным і Калчаком. Таму Масква была гатовая прапанаваць Польшчы мір на любых умовах, прызнаючы сваю незацікаўленасць у справах Літвы і Беларусі, у абмен на аналагічную пазіцыю палякаў адносна ўнутраных канфліктаў у Расіі.

Падчас перамоваў (кастрычнік — лістапад 1919 года) польскі бок выставіў шэраг патрабаванняў, без прыняцця якіх не згаджаўся працягваць дыялог. Сярод іх — стварэнне нейтральнай зоны паміж войскамі абедзвюх краін, перадача Дзвінска-Даўгаўпілса саюзным Польшчы латышам, спыненне баявых дзеянняў супраць войскаў Украінскай Народнай Рэспублікі пад кіраўніцтвам Сымона Пятлюры і забарона камуністычнай агітацыі сярод польскіх салдат.

Спачатку бальшавікі былі гатовыя пайсці на частку гэтых умоваў, але рашуча адмовіліся спыніць барацьбу супраць украінцаў. У выніку перамовы хутка былі перарваныя. Актыўныя баявыя дзеянні не аднавілася, а праведзеныя ў той час аперацыі мелі лакальны характар. У студзені 1920 года група войскаў пад камандаваннем генерала Эдварда Рыдз-Сміглага заняла і перадала латышам згаданы Даўгаўпілс.
  • ❤ 1
More from @bgazeta
  1. Oct 9, 2026👍 «Мы до сих пор ждем 9 утра, чтобы купить лекарство». Жители Кобрина просят чиновников о…
  2. Oct 9, 2026🇱🇻 🤡 🇧🇾 Алексей Росликов не уехал из Беларуси в Латвию, куда клялся вернуться в каждо…
  3. Oct 9, 2026🎼9 кастрычніка 1976 года памёр оперны спявак і ураджэнец вёскі Заполле (сёння 🐍 Пружанск…
  4. Oct 9, 2026❗️«Если бы мог нормально работать, я бы не просил помощи». Экс-политзаключенный из Бреста…
  5. Oct 9, 2026🤩 В Логойском районе фотоловушка сняла редкую черную лису. В фотоловушку Логойского лесхо…
  6. Oct 9, 2026😔 На предприятии под Брестом 17-летнего рабочего насмерть затянуло в вентиляционную устан…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →