TGViewer
BGmedia: новости — 2026 BGmedia: новости — 2026 @bgazeta · 831 subscribers
Post #45156 61
🎼9 кастрычніка 1976 года памёр оперны спявак і ураджэнец вёскі Заполле (сёння 🐍 Пружанскі раён Брэсцкай вобласці) Павел Пракапеня.

Нарадзіўся ў 1908 (па іншых звестках — у 1910) годзе ў беднай беларускай сям'і. З юнацтва працаваў парабкам у Навагрудку, затым пасыльным у ваяводскім упраўленні і паліцэйскай камендатуры ў часе міжваеннай Польшчы.

Музычны талент Паўла Пракапені раскрыўся ў 1920-я. Ён стаў вядомым бас-барытонам, выступаў у Кракаве і на гастролях у Навагрудку. У рэпертуары спявака былі беларускія, польскія і расійскія народныя песні. У 1933 годзе на студыі «Сірэна Электра» выйшлі яго запісы, якія ўключалі такія песні, як «Ах, ты доля, мая доля», «Дубинушка» і «Эй, ухнем!».

У 1939 годзе падчас пачатку Другой сусветнай вайны Пракапеня апынуўся ў Львове разам з іншымі польскімі эстраднымі артыстамі, якія беглі ад нямецкай акупацыі. Вядома, што на пачатку вайны паміж СССР і Германіяй ён знаходзіўся ў Куйбышаве. Затым далучыўся да артыстычнага ансамбля Карпацкай брыгады ў складзе Польскага войска пад кіраўніцтвам генерала Андэрса, дзе на працягу вайны выступаў для польскіх жаўнераў у розных краінах, уключаючы Палестыну і Ліван.

У 1943 годзе Пракапеня зняўся ў дакументальным фільме Яўгеніюша Цэнкальскага «Шатландская мазурка».

Пасля вайны Пракапеня эміграваў у ЗША, дзе працягваў выступаць, хоць у ПНР яго голас быў забаронены. Ён памёр у Нью-Ёрку.

Фотапартрэт расфарбаваны з дапамогай ШІ
  • ❤ 1
More from @bgazeta
  1. Oct 9, 2026🥶«Дома сыро, люди болеют. Чего выжидать». Брестчане недовольны, что отопление начнут вклю…
  2. Oct 9, 2026«Уже водителей за баранов считают». ГАИ объяснила установку «лежачих полицейских» в Барано…
  3. Oct 9, 2026😞 Три спасенных котенка из Кобрина ищут любящих хозяев. В TikTok пользовательница с никне…
  4. Oct 9, 2026🔥🏹 9 кастрычніка 1648 года войска ВКЛ на чале з вялікім гетманам літоўскім Янушам Радзів…
  5. Oct 9, 2026⚠️ Браншчына становіцца ўсё больш небяспечным маршрутам для беларусаў: фуры рэгулярна трап…
  6. Oct 9, 2026💥 В Барановичском районе столкнулись два грузовика. Одного из водителей пришлось деблокир…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →