☝️Як вайна захліснула TikTok і як бачаць яе ўкраінскія, расейскія і беларускія блогеры?
Сацсеткі апошнімі гадамі сталіся дамінантнаю крыніцай інфармацыі для мноства людзей. Асабліва яскрава гэта праяўляецца ў вострых сітуацыях і канфліктах. Другая вядомая назва Арабскай вясны – «Twitter-рэвалюцыя». Пратэсты ў Беларусі 2020 года называлі «Telegram-рэвалюцыяй». У выпадку вайны паміж Расеяй і Украінай у заходніх медыя ўжо з’явіўся новы тэрмін – «TikTok-вайна».
Ёсць у гэтага і адваротны бок: у сацсетках з вялізнаю хуткасцю распаўсюджваецца дэзынфармацыя і фэйкі, што асабліва праяўляецца якраз у такіх канфліктах.
Гумар і ваенныя трэнды. Разбіраемся, які ваенны кантэнт бачаць у TikTok людзі з Беларусі, Украіны і Расеі. А таксама падбор украінскіх блогераў, якія генеруюць кантэнт, што выклікае ўсмешку нават у найцямнейшы час.
Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ ✅ (праз VPN)
Post #74127
11.5K