💶 Да €400 на месяц для сям’і – пра гэтую дапамогу ў Польшчы ведаюць не ўсе беларусы
Замежнікі, якія атрымалі ў Польшчы статус бежанца або міжнародную абарону, могуць цягам першага года разлічваць на інтэграцыйную дапамогу IPI. Але аўтаматычна яе не прызначаюць – трэба падаць заяву ў мясцовы Цэнтр дапамогі сям’і.
Выплаты цяпер складаюць ад 950 да 1679 злотых на чалавека штомесяц і залежаць ад жыццёвай сітуацыі. Адна беларуская сям’я расказала «Белсату», што атрымлівае каля €900 на месяц.
Акрамя грошай, праграма можа ўключаць медычнае страхаванне, курсы польскай мовы і дапамогу з пошукам працы. Важны момант – звярнуцца трэба цягам 60 дзён пасля атрымання пастановы аб абароне.
Post #146937
1.18K

- ❤ 8
- 🤣 2
- 🤪 1