😰 Чатыры з дзесяці беларускіх вёсак – пустыя або амаль пустыя
За апошнія 30 гадоў сельскае насельніцтва Беларусі скарацілася больш як на 40 % – амаль на 1,4 млн чалавек. Пры гэтым саміх сельскіх населеных пунктаў стала менш толькі на 6,5 %.
У выніку на карце застаюцца тысячы вёсак, дзе жывуць менш за дзесяць чалавек або ўжо не жыве ніхто. Паводле перапісу 2019 года, такіх было каля 40 % ад усіх сельскіх населеных пунктаў краіны.
Некаторыя пустыя вёскі існуюць толькі на паперы яшчэ шмат гадоў. Напрыклад, Бель і Стуканы афіцыйна скасавалі толькі ў 2026-м – прынамсі праз 17 гадоў пасля таго, як перапіс упершыню не знайшоў там ніводнага пастаяннага жыхара.
Post #146706
1.23K

- 😢 21
- ⚡ 2
- 🏆 2
- ❤ 1
- 💔 1
- 😡 1