TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146630 1.42K
🫡 Легенда сусветнага футболу Ліянэль Мэсі скончыў сваю кар'еру ў зборнай Аргентыны

Апошнім матчам для яго ў складзе «бела-блакітнай» дружыны стаў таварыскі двубой супраць Беніну, які адбыўся ў Буэнас-Айрэсе ў прысутнасці амаль 85 тысячаў гледачоў. Аргентына перамагла ў гэтай гульні з лікам 3:0, а Мэсі акурат паставіў у ім кропку, забіўшы з пенальці ў другім тайме.

✍️ Ліянэль Мэсі дэбютаваў у нацыянальнай камандзе Аргентыны ў жніўні 2005 года – некаторыя з цяперашніх гульцоў зборнай тады яшчэ нават не нарадзіліся. На рахунку нападніка – перамога на чэмпіянаце свету-2022, дзве перамогі на Кубку Амерыкі (2021 і 2024), а таксама золата Алімпійскіх гульняў-2008 у Пекіне. Гэта толькі тытулы разам з Аргентынаю, а на клубным узроўні іх было нашмат больш. За 21 год Мэсі апранаў бела-блакітную футболку 208 разоў і стрэліў у ёй 125 галоў.

🤩 Глядзіце, якое лазэрнае шоу зладзілі для «аргентынскага караля» на развітанне!
  • ❤‍🔥 5
  • 🥱 5
  • ⚡ 3
  • ❤ 1
  • 🤷‍♂ 1
  • 🔥 1
More from @belsat
  1. Oct 7, 2026☝️У Менску новы помнік: дзецям-героям Але не ўсім, а толькі выхаванцам вайскова-патрыятычн…
  2. Oct 7, 2026☝️Пазняк: Лукашэнка не вызваліў шмат палітвязняў, бо калій не пайшоў праз Літву Лідар руху…
  3. Oct 7, 2026☝️У Егіпце таксама арыштоўваюць журналістаў і цэлымі рэдакцыямі Так затрымалі шэсць журнал…
  4. Oct 7, 2026☝️"Тэхналогіі контррэвалюцыі" Кнігу пад такой назвай напісаў і выдаў грамадска-палітычны а…
  5. Oct 7, 2026💥 #галоўнае за 7 кастрычніка ✔️Палітвязні з групы вызваленых 16 верасня ўжо атрымалі лега…
  6. Oct 7, 2026🥊 Прэзідэнт Польшчы выйшаў у рынг супраць знакамітага філіпінскага баксёра Мэні Пак'яа Пр…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →