TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146497 1.34K
⚫️ У калоніі памёр віцебскі лекар Ігар Пасноў — ён быў ахвярай карнай псіхіятрыі

Пра смерць Паснова ў ПК-1 распавёў праваабаронца Павел Левінаў са спасылкай на ўласныя крыніцы. Прычына смерці пакуль невядомая — піша «Віцебская Вясна».

Пасноў стаў вядомы як «лекар-праўдаруб», калі пачаў адкрыта казаць пра праблемы ў віцебскай медыцыне. У 2013 годзе пасля выступу на «Белсаце» яго змясцілі ў псіхіятрычную клініку. Пазней незалежныя спецыялісты заявілі, што Пасноў не меў патрэбы ў лячэнні.

У 2019 годзе яго асудзілі за паклёп на віцебскага пракурора. Але хутка Пасноў апынуўся на волі, а вызваленне сам тлумачыў «амністыяй» або «здзелкай». Ён зноў пачаў працаваць лекарам і крытыкаваў улады, у тым ліку за ігнараванне праблемаў з каронавірусам.

Калі і за што Пасноў трапіў у калонію, дакладна невядома. Былыя зняволеныя казалі пра яго жахлівае фізічнае і псіхалагічнае становішча, і здзекі з боку адміністрацыі. Пасноў спрабаваў адстойваць свае правы, але безвынікова. У калоніі Пасноў меў два «прафулікі»: «схільнасць да нападу на адміністрацыю, захопу закладнікаў і праяваў агрэсіі» і «схільнасць да здзяйснення суіцыду і самакалечання».
  • 🤬 24
  • 😢 9
  • ❤ 3
  • 🤣 1
More from @belsat
  1. Oct 4, 2026💥 #галоўнае за 4 кастрычніка ✔️ Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц прыбыў у Кіеў і заклікаў П…
  2. Oct 4, 2026🎶 Музыка на вечар – ад Уладзіміра Пугача Ён распавёў, як стаў купалаўцам, успомніў свой с…
  3. Oct 4, 2026Post #146520
  4. Oct 4, 2026🎧 Як гучаць беларускія міфы? Камерны аркестр Arsis Nova выпусціў новы рэліз з творамі бел…
  5. Oct 4, 2026🦫 Бярозаўская нутрыя, падаецца, завяла сям'ю Паглядзіце, на мясцовую знакамітасць!
  6. Oct 4, 2026🇩🇪 «Спыніце гэтую бессэнсоўную вайну!» – Фрыдрых Мерц звярнуўся да Пуціна ў Кіеве Канцле…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →