Канцлер Нямеччыны разам з Уладзімірам Зяленскім наведаў будынак Нацыянальнай акадэміі навук, пашкоджаны расейскім ударам. Падчас візіту ў Кіеве некалькі разоў гучалі сірэны паветранай трывогі.
«Мы гатовыя да перамоваў, але гэтыя варварскія напады на мірнае насельніцтва Украіны мусяць спыніцца»,
– сказаў канцлер.
Паводле крыніц ва ўрадзе, Мерц таксама мае пацвердзіць далейшую ваенную і фінансавую падтрымку Украіны, у тым ліку пастаўкі тысяч дронаў і паскарэнне вытворчасці зброі далёкага дзеяння.