🇺🇸 Лукашэнка ўсё ж хоча сустрэцца з Трампам – кажуць у МЗС
Паводле кіраўніка лукашэнкаўскага МЗС Максіма Рыжанкова, для гэтага «робяцца адпаведныя крокі». А галоўная перашкода – санкцыі ЕС і праблемы з пералётам.
У лютым 2026 году Лукашэнка ўжо збіраўся ў ЗША на «Раду міру», але так і не паляцеў. Тады прычынай таксама называлі санкцыі і праблемы з пералётам.
А пазней Лукашэнка агучыў іншае апраўданне – маўляў, у Беларусі якраз праводзілася праверка баявой гатовасці войска. А затым стала вядома, што ў гэтыя дні ён сустракаўся са старшынёй Сенату Зімбабвэ.
Сам Рыжанкоў тады таксама не паляцеў у ЗША — яму не далі візу.
Post #146458
1.24K

- 😁 12
- 🤬 3
- ❤ 1
- 🗿 1