👀 Чыноўнікі ад адукацыі заявілі, што пакаралі настаўнікаў менскай школы за «паборы» перад выпускным
Нагадаем: на пачатку верасня гісторыяй падзялілася былая вучаніца 9-га класу сталічнай школы №66. Яна зрабіла допіс у Threads (які суправаджаўся адпаведнымі скрыншотамі з чатаў), дзе падрабязна расказала, колькі грошай і на што канкрэтна збіраў бацькоўскі камітэт, каб «падмасліць» настаўнікаў перад іспытамі.
Свае скаргі школьніца (з дапамогаю бацькоў) накіравала ў Адміністрацыю Лукашэнкі. Там такой «дробяззю» займацца не сталі, аднак пераслалі ліст на ўзровень ніжэй – у адміністрацыю Савецкага раёна Менску.
Тамтэйшае Упраўленне па адукацыі не стала ігнараваць праблему. У адказе, які прыйшоў дзяўчыне, гаворыцца, што «праведзенае ўнутранае разбіральніцтва», «факт беспадстаўных збораў пацверджаны», а да асобаў, што дапусцілі правіну, прымененыя «захады дысцыплінарнага спагнання».
✍️ Большасць беларусаў у каментарах дзякуе дзяўчыне за неабыякавасць (бо праблема падобных пабораў, відавочна, існуе ў вялізнай колькасці школаў), аднак ёсць і тыя, хто мяркуе, што ёй «будзе цяжка ў жыцці» і што ўся гісторыя з паборамі – паклёп, бо «школа нармальная».
Post #146414
1.38K
Белсат 💵 Школьніца расказала ў Threads пра паборы ў сваёй школе. Сума ўражвае Аўтарка допісу сцвярджае, што сёлета ў чэрвені здавала выпускныя іспыты ў 9 «Б» класе менскай сярэдняй школы №66: «Бацькоўскі камітэт з класным кіраўніком незаконна сабралі з бацькоў…

- 🥱 5
- ❤ 2
- ⚡ 1