TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146448 940
🤯 Смяротная ін’екцыя не спрацавала двойчы. У ЗША расследуюць беспрэцэдэнтны выпадак

У амерыканскім штаце Тэнэсі ўпершыню зафіксавалі выпадак, калі асуджаная не памерла пасля дзвюх смяротных ін’екцыяў пентабарбіталу.

Крыста Пайк засталася жывой нават пасля паўторнага ўвядзення прэпарату і была дастаўленая ў шпіталь у крытычным стане.

Паводле экспертаў, найбольш верагодная прычына – праблемы з венамі, праз што прэпарат мог трапіць не ў крывацёк, а ў тканкі. Але канчатковыя высновы пакуль не зробленыя.

Цікава, што пентабарбітал першапачаткова распрацоўваўся як снатворнае і заспакаяльнае. Пазней яго пачалі выкарыстоўваць для эўтаназіі жывёлаў, кантраляванага самагубства ў некаторых краінах, а таксама для выканання смяротных прысудаў у ЗША.

Цяпер улады Тэнэсі прыпынілі ўсе смяротныя пакаранні ў штаце да завяршэння расследавання.
Googleapis Упершыню ў ЗША дзве запар смяротныя ін’екцыі не падзейнічалі. Што гэта ўвогуле за прэпарат і чаму ён мог даць збой? Улады Тэнэсі 30 верасня ўпершыню за 200 гадоў спрабавалі пакараць смерцю жанчыну – за забойства, якое адбылося 31 год таму. Але дзве смяротныя ін’екцыі пентабарбіталу не...
  • 😨 5
  • ❤ 1
More from @belsat
  1. Oct 3, 2026🕯 Памерла Валянціна Гаявая – заснавальніца «Харошак» Валянціне Гаявой было 90 гадоў. Яна…
  2. Oct 3, 2026😃 «Звычайны дзень у Зэльве» Непаўторная атмасфера беларускага мястэчка. 🙊
  3. Oct 3, 2026💰 У Менскай вобласці накрылі 19 «кур’ераў» тэлефонных махляроў Паводле слілавікоў, яны за…
  4. Oct 3, 2026🚨 У Літве зноў абвяшчалі паветраную небяспеку На радарах заўважылі невядомыя аб’екты, пад…
  5. Oct 3, 2026Памёр Кашпіроўскі – той самы тэлепсіхіятр з 1990-х Расейскаму «экстрасэнсу» было 87 гадоў.…
  6. Oct 3, 2026😢 У 4-й гімназіі Менску маці давялі да слёзаў і прыніжальна выгналі з канцэрту яе дачкі.…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →