📌 Палітвязні ў абмен на санкцыі? Беларускі юрыст заклікае не ісці на саступкі Лукашэнку
Вызваленне некалькіх дзясяткаў палітвязняў не павінна стаць нагодай для змякчэння санкцыяў супраць беларускага рэжыму. Такую думку ў сваёй калонцы для «Белсату» выказаў юрыст Міхаіл Кірылюк.
На яго думку, калі вызваленне людзей абменьваць на эканамічныя саступкі, улада атрымае стымул ствараць новых закладнікаў. Кірылюк нагадвае, што за кратамі ў Беларусі ўсё яшчэ застаюцца больш за 800 палітвязняў.
«Лукашэнка можа кожны дзень лавіць людзей, а потым на нешта іх абменьваць», – адзначае аўтар.
Post #146409
1.5K