TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146406 410
💬 Дэпутатка Рады: Беларусь можа адказаць за дапамогу расейскай агрэсіі

Такую думку ў каментары «Белсату» выказала дэпутатка Вярхоўнай Рады Украіны Яўгенія Краўчук.

Паводле яе, гаворка ідзе не толькі пра выкарыстанне беларускай тэрыторыі і аэрадромаў у 2022 годзе. Украінскі бок таксама звяртае ўвагу на рэтранслятары ў Беларусі, якія, як сцвярджаецца, могуць выкарыстоўвацца для кіравання расейскімі ўдарнымі беспілотнікамі.

«Ужо і так зразумела, што рэжым напрацаваў сабе на трыбунал. Можна будзе даказваць дапамогу беларускага рэжыму расейскай агрэсіі», – заявіла Краўчук.

Яна таксама папярэдзіла, што Украіна пакідае за сабой права на самаабарону ў выпадку пагрозаў з беларускай тэрыторыі.
  • 🔥 1
  • 💯 1
More from @belsat
  1. Oct 2, 2026🔶 Мікалай Статкевіч заявіў, што меў сустрэчу з афіцыйнымі прадстаўнікамі ЕЗ у Беларусі Ск…
  2. Oct 2, 2026🔺 Дзве лыжкі грэчкі ў дзень і суп з «тлустай травы» У горадзе Алешкі на акупаванай частцы…
  3. Oct 2, 2026💥 Украіна нанесла ўдары па аб'ектах у Валгаградскай і Самарскай вобласцях Верагодна, былі…
  4. Oct 2, 2026☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі пр…
  5. Oct 1, 2026🐟 І пра восеньскую «ныралку» Так выглядаюць падводныя здымкі беларускай ракі восенню. Жыц…
  6. Oct 1, 2026☝️Джон Коўл можа прыехаць у Менск да канца года Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Мак…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →