TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146402 737
☝️Джон Коўл можа прыехаць у Менск да канца года

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў. Але «адносіны паміж краінамі настолькі дынамічныя, што чакаць можна ўсяго», дадаў лукашэнкаўскі чыноўнік.

Беларусь абмяркоўвае з прадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам пытанне паставак калійных угнаенняў. Паводле Рыжанкова, яны не павінны адбывацца «цаной стасункаў з Расеяй».

Акрамя таго, лукашэнкаўскі міністр сцвярджае, што калійныя ўгнаенні з'яўляюцца толькі адной з тэм перамоваў з амерыканскім бокам. Маўляў, у Коўла ёсць значна больш пытанняў па развіцці адносін паміж Менскам і Вашынгтонам, чым толькі пытанне вызвалення палітзняволеных.

Апошні візіт спецпасланніка ЗША ў Менск адбыўся 15 верасня. Тады Коўл сустрэўся з Лукашэнкам, а на наступны дзень былі вызваленыя 25 палітзняволеных. Лукашэнка ў абмен на палітвязняў атрымае зняцце санкцыяў з прадпрыемстваў «Лакафарба» і «Белляспаперпрам». Джон Коўл паабяцаў, што перамовы і праца дзеля даледалейшага вызвалення палітзняволеных працягнуцца. ☝️
  • 😐 7
  • ❤ 2
  • 😱 1
  • 🕊 1
  • 🥱 1
More from @belsat
  1. Oct 1, 2026🐟 І пра восеньскую «ныралку» Так выглядаюць падводныя здымкі беларускай ракі восенню. Жыц…
  2. Oct 1, 2026☝️«Нас праз коску ставяць у адзін шэраг са здраднікамі і калабарантамі» Былая добраахвотні…
  3. Oct 1, 2026☝️«Слуцкі пояс» па-багатаму: тры тысячы даляраў за адзінку Слуцкі пояс прадаюць у сувенірн…
  4. Oct 1, 2026💥 #галоўнае за 1 кастрычніка ✔️Літоўскі ўрад ухваліў забарону купляць нерухомасць непадал…
  5. Oct 1, 2026💔 Каля 100 беларускіх ваяроў загінулі, змагаючыся за Украіну 1 кастрычніка ўкраінцы адзна…
  6. Oct 1, 2026🇬🇪 Упершыню з «дакавідных» часоў у Менску правядуць грузінскі фестываль «Тбілісоба» Яго…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →