TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146401 1K
☝️«Нас праз коску ставяць у адзін шэраг са здраднікамі і калабарантамі»

Былая добраахвотніца Вераніка Яновіч, якая жыве ва Украіне з 2020 года, па смерці мужа, ваяра-беларуса Аляксея Лазарава, праз сваё грамадзянства не можа атрымаць выплаты, якія атрымліваюць украінскія семʼі загінулых. Ад такой праблемы церпяць шмат семʼяў добраахвотнікаў і яе не развязваюць больш як чатыры гады вайны. У размове з «Белсатам» Вераніка расказала пра сітуацыю і падзялілася, як жыве без мужа.

– Як увогуле можна, ведаючы, што ў краіне столькі іншаземных добраахвотнікаў, у тым ліку грамадзянаў Беларусі і РФ, не разумець, не паважаць іх, каб не разбірацца і нас праз коску ставіць у адзін шэраг са здраднікамі і калабарантамі?», — кажа Вераніка.


Вераніка стварыла петыцыю, у якой звярнулася да прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з просьбай, каб у заканадаўства ўнеслі змены і пачалі прызначаць званне Героя Украіны, іншаземцам і асобам без грамадзянства за змаганне за Украіну. Беларуска сабрала неабходныя 25 тысяч подпісаў☝️
  • 😢 21
  • ❤ 9
  • 🤬 3
  • 👾 2
  • 💔 1
  • 😐 1
More from @belsat
  1. Oct 2, 2026☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі пр…
  2. Oct 1, 2026🐟 І пра восеньскую «ныралку» Так выглядаюць падводныя здымкі беларускай ракі восенню. Жыц…
  3. Oct 1, 2026☝️Джон Коўл можа прыехаць у Менск да канца года Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Мак…
  4. Oct 1, 2026☝️«Слуцкі пояс» па-багатаму: тры тысячы даляраў за адзінку Слуцкі пояс прадаюць у сувенірн…
  5. Oct 1, 2026💥 #галоўнае за 1 кастрычніка ✔️Літоўскі ўрад ухваліў забарону купляць нерухомасць непадал…
  6. Oct 1, 2026💔 Каля 100 беларускіх ваяроў загінулі, змагаючыся за Украіну 1 кастрычніка ўкраінцы адзна…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →