🎈 Кубракоў адрапартаваў пра тое, як ліквідуюцца каналы перакідвання наркотыкаў з Польшчы ў Беларусь
Паводле кіраўніка МУС, псіхатропныя рэчывы мацуюць да метэазондаў, абладаваных сістэмамі геалакацыі ды прыёму мабільнага сігналу. Далей іх запускаюць з тэрыторыі Еўразвязу ў Гарадзенскую вобласць, а следам адтуль транспартуюць у Расею.
Сёлета, як расказаў Кубракоў, на Гарадзеншчыне выявілі 142 кг наркотыкаў, транспартаваных падобным чынам. Затрыманыя таксама асобы, датычныя да гэтай перапраўкі.
✍️ Пра метэазонды з кантрабанднымі цыгарэтамі, што запускаюцца з Беларусі ў Польшчу ды Літву, міністр унутраных справаў РБ на гэтым брыфінгу не ўзгадваў.
Post #146386
1.5K

- 🥴 21
- 🤪 5
- 🗿 2
- 👾 2
- 🌭 1