❗️Стала вядома пра яшчэ адну беларускую фуру, якая трапіла пад атаку дрона ў Расеі каля мяжы
26 верасня ў раёне МАПП «Красны Камень» каля Добрушу, ужо з расейскага боку мяжы, дрон атакаваў беларускую фуру.
Цяпер высветлілася, што яшчэ адзін грузавік трапіў пад удар дрона днём раней – 25 верасня. У фуры з грузам кавуноў цалкам згарэла кабіна, а паўпрычэп атрымаў пашкоджанні.
У абодвух выпадках кіроўцы не пацярпелі.
Post #146190
1.45K