❗️У дыктатара новы намеснік кіраўніка адміністрацыі
Ім стаў генерал Павал Муравейка.
У 2023 годзе ён заявіў, што Беларусь мае падставы «прабіць жыццёва важны для нас калідор сілай зброі» праз Літву.
А ў 2021 годзе Павел Латушка сцвярджаў, што Муравейка выступаў за стварэнне групаў афіцэраў для фізічнай ліквідацыі беларускіх апазіцыянераў за мяжой.
Муравейка знаходзіцца пад санкцыямі Еўрапейскага звязу ад 2023 году за курыраванне вайсковай супрацы паміж Беларуссю і Расеяй.
Замест Муравейкі начальнікам Генштаба прызначаны Уладзімір Белы. Таксама прызначаны кіраўнік МАРГ — новым міністрам стаў Аляксандр Якоўчыц. Замяніў дыктар і 10 кіраўнікоў райвыканкамаў.
Post #146231
1.12K

- 🤬 11
- 😁 3
- 😈 2
- 🤣 1
- 🍓 1
- 👾 1