🤯 Гарадзенка знайшла непадалёк ад абласнога цэнтру цяжкапараненага сабаку. Падобна, у яго хтосьці страляў
Жывёла ляжала на ўзбочыне дарогі ў вёсцы Няцечы. Калі сабаку прывезлі ў ветэрынарную клініку, высветлілася, што ў яго паламаны пазваночнік, а ў жываце – пранікальнае раненне, нанесеная куляю ад пнеўматычнай зброі.
Інфармацыю пра здарэнне перадалі ў міліцыю, і там цяпер шукаюць таго, хто настолькі негуманным чынам абышоўся з жывёлаю.
Post #146090
1.04K

- 🤬 18
- 😭 8
- 😨 3
- ❤ 1
- 🍾 1