Беларуска патрабуе праўды пра забойства мужа
Карыстальніца Threads Ангеліна напісала допіс з заклікам прыцягнуць увагу да расследавання ягонай смерці. Паводле яе, 28 снежня 2025 года ейнаму мужу нанеслі цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія прывялі да смерці.
Адбылося гэта ў начны час у кафэ-бары «Фортуна» у Горадні.
💬 «Прыбылыя супрацоўнікі не ў поўнай меры выканалі ўскладзеныя на іх абавязкі па ўстанаўленні абставін здарэння і правядзенні першасных дзеянняў, накіраваных на фіксацыю доказаў».
Жанчына піша, што сведак не апыталі належным чынам і нават не забралі запісы з камер відэаназірання. Таксама на месца злачынства, паводле яе, не прыехаў судова-медыцынскі эксперт. Пытанні былі і да паказанняў сведак.
💬 «Падчас допыту загадчыцы ў якасці сведкі апошняя давала супярэчлівыя паказанні, у дакладнасці якіх у мяне ёсць сумневы, паколькі яна з'яўляецца знаёмай кампаніі падазраванага».
Ангеліна піша, што неаднаразова прасіла праверыць тэлефонныя званкі загадчыцы з асобамі з кампаніі падазраванага, аднак атрымлівала адмовы.
💬 «Следства па гэтай справе ідзе ўжо больш чым паўгода, а вынікаў фактычна няма ніякіх. Само расследаванне неаднаразова прыпынялася і пасля маіх скаргаў зноў аднаўлялася.
Я неаднаразова звярталася да кіраўніцтва СК, а таксама ў органы пракуратуры, каб справу перадалі расследаваць у ўпраўленне Следчага камітэту па Гарадзенскай вобласці. Аднак мне адмовілі і ў гэтым».
Post #146082
1.12K

- 😢 6
- ❤ 4
- 🤔 4
- 😁 1