🛴12-гадовы хлопец скраў электрасамакат проста з фае інтэрнату
45-гадовы жыхар аднаго з пасёлкаў у Салігорскім раёне пакінуў «сродак персанальнай мабільнасці» (так афіцыйна яго называюць у зводках міліцыі) на першым паверсе інтэрнату ўвечары. А зранку на тым жа месцы нічога не знайшоў.
Дзякуючы камерам відэаназірання неўзабаве было высветлена, што самакат скрала 12-гадовае дзіця, што прыехала пагасціць у пасёлак з Салігорску. Хлопец вырашыў «проста пакатацца». Крымінальнай справы ў дачыненні яго распачаць не могуць (бо злачынцу яшчэ не споўнілася 14 гадоў), аднак паставяць на ўлік у камісію па справах няпоўнагадовых.
Post #146064
1.7K
- ❤ 8
- 🤯 1
- 😢 1
- 😐 1