TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146052 581
☝️Мужчына, узброены мачэтэ, атакаваў людзей у польскім кляштары. Адзін чалавек загінуў

Трагедыя здарылася сёння раніцаю ў мястэчку Ярослаў (Падкарпацкае ваяводства, непадалёк ад мяжы з Украінаю).

Прыкладна а 9:30 на тэрыторыю кляштара Сёстраў Бенедыктынак уварваўся мужчына, які трымаў у руцэ вялікі нож (паводле некаторых звестак, мачэтэ). Ён стаў кідацца на ксяндзоў, што рыхтаваліся да імшы, а таксама на прыхаджанаў. Вядома, што адзін з атакаваных мужчынаў ад атрыманых раненняў сканаў, яшчэ двое знаходзяцца ў крытычным стане. Паведамляецца таксама пра параненую жанчыну.

Паліцыя па падазрэнні ў здзяйсненні гэтага злачынства затрымала 31-гадовага ўкраінца. Ягоныя матывы пакуль застаюцца загадкаю.
  • 🤯 4
  • ❤ 1
  • 😡 1
More from @belsat
  1. Sep 24, 2026🔹Дыверсіі ў Еўропе сталіся звычайнай справаю. Якім чынам NATO можа адказаць ды ці будзе а…
  2. Sep 24, 2026🔍 У Круглым на Магілёўшчыне расфармавалі папраўчую ўстанову адкрытага тыпу Як паведамляе…
  3. Sep 24, 2026🇺🇦 ЦРУ папярэджвае: Расея можа атакаваць дронамі Іспанію, Францыю або Італію. Як гэта мо…
  4. Sep 24, 2026💱 Курсы валютаў 24 верасня Расейскі рубель сёння скінуў больш за капейку. Тым часам амеры…
  5. Sep 24, 2026▪️Смяротнае ДТЗ на Віцебшчыне: сутыкнуліся два нямецкія легкавікі, у адным з іх загінула п…
  6. Sep 24, 2026😨 Казахстанскіх вайскоўцаў вынесла ў Каспійскае мора падчас вучэнняў – прынамсі 9 чалавек…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →