TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146048 738
😨 Казахстанскіх вайскоўцаў вынесла ў Каспійскае мора падчас вучэнняў – прынамсі 9 чалавек загінулі

Міністэрства абароны краіны паведаміла, што надзвычайная сітуацыя здарылася з 19-цю службоўцамі, якія прымалі ўдзел у трэнаваннях ВМС у Мангістаўскай вобласці Казахстану.

Выратаваць на гэты момант атрымалася толькі траіх вайскоўцаў. Адзін з іх шпіталізаваны. Дзевяцёра дакладна загінулі, лёс астатніх сямі застаецца невядомым.

На месца здарэння асабіста выехаў міністр абароны Казахстану Даўрэн Касанаў.

Нагадаем: усяго два тыдні таму сумесныя вучэнні з прадстаўнікамі арміі Казахстану праводзілі Узброеныя сілы РБ. Тыя трэнаванні адбываліся на тэрыторыі Беларусі.

📷 Фота ілюстрацыйнае
More from @belsat
  1. Sep 24, 2026🔹Дыверсіі ў Еўропе сталіся звычайнай справаю. Якім чынам NATO можа адказаць ды ці будзе а…
  2. Sep 24, 2026🔍 У Круглым на Магілёўшчыне расфармавалі папраўчую ўстанову адкрытага тыпу Як паведамляе…
  3. Sep 24, 2026🇺🇦 ЦРУ папярэджвае: Расея можа атакаваць дронамі Іспанію, Францыю або Італію. Як гэта мо…
  4. Sep 24, 2026☝️Мужчына, узброены мачэтэ, атакаваў людзей у польскім кляштары. Адзін чалавек загінуў Тра…
  5. Sep 24, 2026💱 Курсы валютаў 24 верасня Расейскі рубель сёння скінуў больш за капейку. Тым часам амеры…
  6. Sep 24, 2026▪️Смяротнае ДТЗ на Віцебшчыне: сутыкнуліся два нямецкія легкавікі, у адным з іх загінула п…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →