🇱🇹 Часовы павераны ў справах РБ у Вільні атрымаў чарговую ноту пратэсту ад МЗС Літвы
Гэтым разам яна датычыць запушчаных з беларускай тэрыторыі метэазондаў, якія ў ноч з 21 на 22 верасня спрычыніліся да часовага закрыцця Віленскага аэрапорту.
«Гэты інцыдэнт стварыў прамую пагрозу бяспецы цывільнай авіяцыі. Давялося часова абмежаваць выкарыстанне паветранай прасторы, што паўплывала на цывільныя рэйсы і парушыла планы пасажыраў. Літва ацэньвае гэты ды іншыя аналагічныя выпадкі, зафіксаваныя ў апошнія месяцы, як сістэматычныя дзеянні гібрыднага характару, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы», – гаворыцца ў заяве літоўскага знешнепалітычнага ведамства.
Post #146043
1.03K
Белсат ✈️ Віленскі аэрапорт зноў спыняў працу праз метэазонды Аэрапорт не працаваў з 23:25 каля 3,5 гадзін. За гэты час былі адмененыя, затрыманыя ці перанакіраваныя 18 рэйсаў. Гэта ўжо 10-ы раз з пачатку году, калі метэазонды з Беларусі парушаюць працу Віленскага…

- 🙈 5
- ❤ 4