TGViewer
bellitinfo bellitinfo @bellitinfo · 673 subscribers
Post #2983 285
📕 25 верасня: прэзэнтацыя кнігі Галіны Войцік "Там, дзе мяне няма" ў Вільні.

Галіна Войцік (1927-2007) — беларуская дзяячка, перакладчыца і публіцыстка. Вучаніца Віленскай беларускай гімназіі, германістка па адукацыі, аўтарка шматлікіх мемуараў пра віленскіх беларусаў.

📖 "Там, дзе мяне няма" — кніга пра Вільню і пра яе людзей, пра сямейныя і гарадскія традыцыі. Успаміны з кнігі раней друкаваліся ў газетах, і ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай.

Гэтай кнігай выдавецтва "Скарына" адкрывае "Віленскую сэрыю" — наступнымі ў ёй рыхтуюцца творы Францішка Умястоўскага, Макара Краўцова, Уладзіслава Паўлюкоўскага, Янкі Багдановіча, Алены Цэпрынскай ды іншых аўтараў, чый лёс звязаны з Вільняй.


Вось тут можна азнаёміцца з фрагментам кнігі 👈
  • ❤ 8
  • 👍 2
More from @bellitinfo
  1. Sep 30, 2026📕 Таня Арцімовіч напісала “Маніфест гародніцы”. У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла літарату…
  2. Sep 30, 2026📖 Вольга Гапеева атрымала прэстыжную нямецкую прэмію па літаратуры. Пісьменніца Вольга Га…
  3. Sep 30, 2026📓Выйшла кніга ўкраінскай паэткі Ірыны Шувалавай у перакладзе Андрэя Хадановіча. У выдавец…
  4. Sep 30, 2026🏆 24 кастрычніка ў Варшаве: цырымонія ўручэння прэміі імя Міхала Анемпадыстава. Беларускі…
  5. Sep 29, 2026📒 Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску. Наста Рагатко падзялілася ў сацсетках навіной…
  6. Sep 29, 2026📖 Нагадваем пра цікавыя падзеі ў Вільні на гэтым тыдні: ✔️1 кастрычніка: лекцыя Аляксандр…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →