TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3196 210
У Вільні ўсталююць памятную шыльду на магіле сакратара Віленскай беларускай гімназіі Уладзіміра Лукашэвіча

3 кастрычніка а 10:00 Беларускі праваслаўны прыход у Вільні запрашае далучыцца да добраўпарадкавання магілы Уладзіміра Лукашэвіча на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках.

У 1924–1926 гадах Лукашэвіч выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі Закон Божы, пазней быў яе сакратаром. У архіўных дакументах ён таксама згадваецца як памочнік класнага кіраўніка і сябра Бацькоўскага камітэта. Яго дачка Раіса была жонкай беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча Леаніда Галяка.

Магілу ўдалося адшукаць дзякуючы даследчыку Уладзіславу Гарбацкаму. Старая шыльда сцерлася настолькі, што надпісы ўжо немагчыма прачытаць.

Падчас акцыі ўсталююць новую памятную шыльду, паправяць і пафарбуюць крыж. Месца пахавання асвеціць святар Георгій Рой.

📆 3 кастрычніка
🕙 10:00
📍 Свята-Ефрасіннеўскія могілкі, Liepkalnio g. 19, Вільня.

🔗 Падрабязнасці і геалакацыя — у паведамленні Беларускага праваслаўнага прыхода ў Вільні
  • ❤ 10
  • 👍 1
More from @beliph
  1. Oct 2, 2026«Імпэрыя зноў змагаецца за ўплыў на моладзь». Фядута — пра філяматаў і схаваныя сэнсы Кара…
  2. Oct 2, 2026Штучны інтэлект расшыфраваў ліст Напалеона, які заставаўся загадкай 217 гадоў З дапамогай…
  3. Oct 2, 2026💬 «Калі логіка гэтых зменаў будзе даведзеная да канца – атрымаецца, што ўлады незалежнай…
  4. Oct 2, 2026Як беларусізавалі чыноўнікаў у 1920-я Аляксандр Горны піша ў «Вестнику МГИРО» пра прыклад…
  5. Oct 2, 2026✨ 5 невядомых жаночых імёнаў у беларускай гісторыі Калі сказаць пра беларускія імёны ў кул…
  6. Oct 1, 2026☕️ Ад элітнага да даступнага: кароткая гісторыя кавы і гарбаты ў Гродне і Беларусі 1 кастр…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →