TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3193 87

Forwarded from De facto. Беларуская навука

Як беларусізавалі чыноўнікаў у 1920-я

Аляксандр Горны піша ў «Вестнику МГИРО» пра прыклад Віцебскай акругі, дзе пасля далучэння да БССР у 1924 г. значная частка чыноўнікаў недастаткова валодала беларускай літаратурнай мовай (у гарадах значную ролю адыгрывалі руская і габрэйская мовы). Курсы для іх мелі не толькі моўную, але і ідэалагічна-культурную функцыю: вывучаліся гісторыя, геаграфія, этнаграфія. Слухачамі былі дзяржаўныя служачыя, партыйныя і прафсаюзныя работнікі.

Вынікі курсаў істотна адрозніваліся ў розных раёнах, поўнага авалодання беларускай мовай дасягнуць не ўдавалася. Напрыклад, у Віцебскім раёне пасля навучання толькі 13 з 48 слухачоў (27%) былі прызнаныя здольнымі самастойна працаваць па-беларуску. У Суражскім раёне — 10 з 29 (34%), а ў Чашніцкім — 19 з 26 (74%).

Такім чынам, вынікі беларусізацыі істотна адрозніваліся паміж буйнымі гарадамі і рэгіянальнымі цэнтрамі: у правінцыйных і сельскіх асяродках яна знаходзіла больш падтрымкі.
  • 👍 6
  • ❤ 5
  • ❤‍🔥 2
More from @beliph
  1. Oct 2, 2026✨ 5 невядомых жаночых імёнаў у беларускай гісторыі Калі сказаць пра беларускія імёны ў кул…
  2. Oct 1, 2026☕️ Ад элітнага да даступнага: кароткая гісторыя кавы і гарбаты ў Гродне і Беларусі 1 кастр…
  3. Oct 1, 2026🔴 «Горача прашу далікатна даваць парады тым, хто ведае меней, не адпужваць і не лупцаваць…
  4. Oct 1, 2026У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі працуе выстава «Песня пра зубра» У экспазіцыі…
  5. Oct 1, 2026🪦Канцэптуальны помнік жаўнеру Першай Сусветнай вайны ў Вугоршчыне Помнік змадэляваны як с…
  6. Oct 1, 2026🏠 Музей малой радзімы ў Студзіводах адначыць 40-годдзе 💥 Імпрэза адбудзецца ў гэтую нядз…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →