TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3109 372
У «Берасці» ўшанавалі памяць археолага Пятра Лысенкі

У Археалагічным музеі «Берасце» адкрылі памятную дошку Пятру Лысенку — археолагу, даследаванні якога дазволілі вызначыць месцазнаходжанне старажытнага Берасця. Падзею прымеркавалі да 95-годдзя з дня нараджэння навукоўца.

Менавіта пад кіраўніцтвам Лысенкі ў 1969–1981 гадах тут праводзіліся маштабныя раскопкі. Археолагі выявілі больш за 220 драўляных пабудоў XI–XIII стагоддзяў, вулічныя маставыя, частаколы і тысячы прадметаў матэрыяльнай культуры. У 1982 годзе на месцы раскопак адкрыўся музей «Берасце».

Адначасова ў музеі адкрылася выстава «Першаадкрывальнік», прысвечаная жыццю і экспедыцыям Пятра Лысенкі. Сярод экспанатаў — фотаздымкі, дакументы, асабістыя рэчы археолага, яго матацыкл, а таксама ўнікальныя археалагічныя знаходкі.

📅 Выстава будзе працаваць да 1 кастрычніка.
  • 👍 13
  • ❤ 2
  • 🤡 2
  • 👏 1
  • 🥴 1
More from @beliph
  1. Oct 2, 2026Як беларусізавалі чыноўнікаў у 1920-я Аляксандр Горны піша ў «Вестнику МГИРО» пра прыклад…
  2. Oct 2, 2026✨ 5 невядомых жаночых імёнаў у беларускай гісторыі Калі сказаць пра беларускія імёны ў кул…
  3. Oct 1, 2026☕️ Ад элітнага да даступнага: кароткая гісторыя кавы і гарбаты ў Гродне і Беларусі 1 кастр…
  4. Oct 1, 2026🔴 «Горача прашу далікатна даваць парады тым, хто ведае меней, не адпужваць і не лупцаваць…
  5. Oct 1, 2026У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі працуе выстава «Песня пра зубра» У экспазіцыі…
  6. Oct 1, 2026🪦Канцэптуальны помнік жаўнеру Першай Сусветнай вайны ў Вугоршчыне Помнік змадэляваны як с…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →