👛 SWAP-маркет у Батумі
У нядзелю, 12 ліпеня, у "аКсяродку" ладзяць SWAP-маркет - івэнт па абмене рэчамі.
Як працуе своп:
Прыходзьце незалежна ад таго, ёсць вам што прынесці ці не. Рэчаў заўжды застаецца шмат.
Рэчы раскладваюцца па катэгорыях на сталах і вешалках.
Вы можаце глядзець, выбіраць і мераць тое, што вам спадабалася, не патаючыся нікога.
Вы можаце пакінуць свае рэчы, якія не разабралі, ці забраць іх назад. Рэчы, што засталіся, альбо раз’едуцца па вольных вешалках, альбо будуць чакаць наступнага свопа.
Што можна прынесці:
✔️ Мужчынскую і жаночую вопратку
✔️ Мужчынскі і жаночы абутак
✔️ Упрыгожванні, аксэсуары
✔️ Бытавыя рэчы
✔️ Кнігі, рэчы для рукадзелля і творчасці
✔️ Што заўгодна, чым вы не карыстаецеся, але іншым яшчэ можа спатрэбіцца
✔️ Брудную ці рваную вопратку: яна пойдзе на падсцілку для бяздомных сабак
✔️ Лішнія вешалкі: іх заўсёды не хапае.
Што лепш не прыносіць:
👉 Дзіцячыя рэчы і цацкі (толькі калі на падлеткаў)
👉 Зламаныя рэчы, нягодныя для выкарыстання
Уваход вольны, і заўсёды падзякуюць за данаты.
📆 Дата: 12 ліпеня
⏰ Час: з 14.00 да 19.00 (час мясцовы)
📍Месца: аКсяродак, Клдзіашвілі 32, Батумі
Post #2840
810

- ❤ 2
- 👍 1