TRANSFORMATION LAB — новая адукацыйная магчымасць для маладых беларусаў_ак!
❓Што адбываецца пасля падзення аўтарытарызму? Як будаваць новыя інстытуты? Як прымаць складаныя рашэнні? Як зрабіць так, каб дэмакратыя сапраўды працавала?
🗣 Мы запрашаем на адукацыйную праграму, якая дапамагае адказаць на гэтыя пытанні!
📌 3 этапы: ад пагружэння ў тэматыку да выхаду з сапраўднай практычнай базай! ⬇️
1. Study Visit
Пяць дзён сустрэч і дыскусій з экспертамі_камі, даследчыкамі_цамі і грамадскімі дзеячамі_камі, якія маюць уласны досвед дэмакратычных трансфармацый.
2. Анлайн-курс
Пяць тыдняў, прысвечаных палітычным, эканамічным і грамадскім аспектам трансфармацыі, дзе вы пройдзеце шлях «агента_кі пераменаў» і разберацеся, як працуе «акно магчымасцяў» для дэмакратычных зменаў.
3. LARP Transformation Lab
Трохдзённая ролевая сімуляцыя, дзе вы зможаце прымяніць атрыманыя веды на практыцы: весці перамовы, ствараць кааліцыі, шукаць кампрамісы і прымаць рашэнні ва ўмовах палітычнай трансфармацыі.
💡 Гэта не курс па агульным грамадзянскім актывізме і не школа абстрактнага лідарства.
Transformation Lab — пра веды, інструменты і практычны досвед, якія дапамогуць лепш разумець працэсы трансфармацыі і магчымыя сцэнары будучыні Беларусі!
📍Польшча
📅 Верасень–лістапад 2026
👥 Маладыя людзі 18–35 гадоў
⏳ Ддл падачы заявак: 31 жніўня 2026
❗️Удзел цалкам бясплатны, аднак удзел ва ўсіх 3 этапах праграмы абавязковы!
Усе падрабязнасці і рэгістрацыю знойдзеце па спасылцы 🔗
Post #2849
465

- 👍 2
- 🙈 1