❇️ Хочаце на валанцёрства, трэнінг ці стажыроўку – але не ведаеце, з чаго пачаць? Далучайся да анлайн-Q&A!
Запрашаем маладых беларусаў і беларусак у эміграцыі на сустрэчу пра еўрапейскія магчымасці і праграмы мабільнасці.
Калі: 10 ліпеня (пятніца), 16:00 СЕТ
Дзе: Анлайн (Zoom)
🫥 Пагаворым пра тое:
• якія існуюць праграмы для моладзі;
• дзе шукаць валанцёрствы, трэнінгі і стажыроўкі;
• як зрабіць першы крок і падабраць магчымасць;
• што дае ўдзел у міжнародных праграмах акрамя падарожжаў.
🎉 Хто спікерка?
Іра Панядзельнік – навуковая камунікатарка і ментарка. У 2018-2019 гадах Іра каардынавала Erasmus+ і ESC Info Centre у Беларусі, сёння працуе з міжнароднымі сеткамі і магчымасцямі для моладзі ў рэгіёне Усходняй Еўропы і Каўказа.
Рэгістрацыя і падрабязнасці тут 🫥
🫥 Q&A ладзяць моладзевы савет "РАДА" і тг-канал "Твои возможности" ў межах кампаніі On the Move. Шукайце інфармацыю кампаніі па тэгу #belarusiansonthemove
Post #2839
677

- ❤ 1
- 👍 1